Справаздача падсумавала асьвятленьне выбарчай кампаніі за пэрыяд 16—27 студзеня, на які прыпаў збор подпісаў за кандыдатаў. Праводзіўся маніторынг галоўных дзяржаўных друкаваных і электронных мэдыяў, а таксама шэрагу незалежных газэтаў. Дасьледчыкі прыйшлі да высновы, што дзяржаўныя мэдыі аддалі выбарчай кампаніі да 10% эфірнага часу і газэтнай плошчы. Зь іх да 90% — асобе дзейнага прэзыдэнта, кажа адзін з аналітыкаў Алесь Анціпенка.
(Анціпенка: ) “Выснова простая: дамінаваньне адной асобы, якая прэтэндуе ў кандыдаты на прэзыдэнта ў дзяржаўных мэдыях — як электронных, так і друкаваных. А таксама замоўчваньне ўсіх альтэрнатыўных кандыдатаў з той карціны беларускай рэальнасьці, якую ствараюць дзяржаўныя мэдыі”.
Паводле спадара Анціпенкі, аб’ектыўную і максымальна поўную інфармацыю пра ўсіх удзельнікаў выбарчай кампаніі падавалі незалежныя газэты — такія, як “Народная Воля”, “Наша Ніва” і іншыя. Аднак гэтыя і іншыя выданьні большасьці чытачоў недаступныя. Многія газэты былі зачыненыя, астатнія ад новага году пазбаўленыя магчымасьці падпіскі і распаўсюду празь дзяржаўныя сыстэмы “Белпошта” і “Саюздрук”. Заўважна, што дзяржава арганізавана і мэтанакіравана перашкаджае незалежным выданьням, кажа юрыст БАЖ Андрэй Бастунец.
(Бастунец: ) “Белпошта” належыць да Міністэрства сувязі, “Саюздрук” — да Міністэрства інфармацыі, суды — нібыта незалежная галіна ўлады наагул. Парлямэнт, які прымаў папраўкі ў Крымінальны кодэкс, гэта заканадаўчая галіна ўлады, але ўсе яны працавалі быццам у адной камандзе”.
Як паведаміў спадар Бастунец, маніторынг асьвятленьня прэзыдэнцкіх выбараў мэдыямі краіны будзе праводзіцца на ўсіх этапаў выбарчай кампаніі. Вынікі дасьледаваньняў затым будуць прэзэнтаваныя беларускай і міжнароднай грамадзкасьці.