Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Што тычыцца роднага Прэзыдэнта, дык там, дзе ён мае рацыю, мы яго, безумоўна, падтрымліваем, дзе ён ня мае рацыі, мы не баімся казаць пра ягоныя памылкі...”


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Цытаты мінулага - 2 лютага

“Звезда”, 1926 год:

“На паседжаньні калегіі Наркамасьветы вынесена пастанова аб рэарганізацыі структуры Белдзяржтэатру. Дырэкцыя тэатру зацьверджана ў складзе трох чалавек. Пры тэатры ствараецца новая мастацкая рада. Існую раду пастаноўлена распусьціць. Галоўпалітпрасьвету даручана да 1 сакавіка выпрацаваць праект палажэньня аб Белдзяржтэатры. Адначасова даручана дырэкцыі перагледзець увесь склад тэатру, хору і балету і зьвярнуць асаблівую ўвагу на веданьне работнікамі тэатру беларускай мовы”.

“Комуніст”, 1936 год:

“У звязку з падрыхтоўкай да ХІ усебеларускага і Х усесаюзнага з’ездаў Ленінскага комсамола, па ініцыятыве комсамольскага камітэта ў педагагічным тэхнікуме праводзіцца конкурс на лепшы пакой, ложак і інтэрнат. У аснову конкурса пакладзена наступнае: культурнае правядзенне вольнага часу студэнтаў (чытка мастацкай і палітычнай літаратуры, наведванне кіно і тэатра), санітарнае становішча пакояў і інтэрнатаў”.

“Рэспубліка”, 1996 год. Аляксандар Тамковіч, намесьнік галоўнага рэдактара штотыднёвіка “СН-плюс”:

“Што тычыцца роднага Прэзыдэнта, дык там, дзе ён мае рацыю, мы яго, безумоўна, падтрымліваем, дзе ён ня мае рацыі, мы не баімся казаць пра ягоныя памылкі. Але ў кожным разе мы не залічваем сябе да незамірымай апазыцыйнай Прэзыдэнту прэсы. Мы сябе далучаем, хутчэй, да газэты канструктыўнай апазыцыі, суб’ектам, які варта зьнішчыць, нас лічыць ніяк нельга”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG