Кіруюць усім працэсам гарадзкія і раённыя штабы па правядзеньні Ўсебеларускага сходу, а таксама ўправы ідэалёгіі выканкамаў. На прадпрыемствах з імі кантактуюць намесьнікі дырэктараў па выхаваўчай працы. У Менгарвыканкаме паведамілі, што на прадпрыемствах, у арганізацыях, установах, вайсковых частках ужо вылучаныя ўпаўнаважаныя, якія і абяруць ад сталіцы 400 дэлегатаў.
У прыватнасьці ў ідэалягічнай управе Менскага гарвыканкаму паведамілі “Свабодзе”: “Нам трэба вылучыць у Менску прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнку. Натуральна, ён павінен быць абраны ўдзельнікам сходу, і яго вылучыць адзін з нашых раёнаў, як і шэраг іншых паважаных людзей, міністраў”.
МАЗ на раённым сходзе будзе прадстаўляць 50 упаўнаважаных, паведаміў супрацоўнік адміністрацыі прадпрыемства:
(Супрацоўнік: ) “Працаўнікі рознага профілю, пачынаючы ад кіраўніка і завяршаючы простымі рабочымі, мужчыны і жанчыны, маладыя і пажылыя”.
Арганізатары раённых сходаў запэўніваюць: кожны з упаўнаважаных будзе дзейнічаць паводле ўласнай волі і нават зможа пры жаданьні вылучыць сваю кандыдатуру ў дэлегаты.
Кіраўнік Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук перакананы ў адваротным: такія сходы – ня што іншае, як маніпуляваньне грамадзкай думкай па ўзору часоў СССР.
(Ярашук: ) “Народнасьці тут столькі ж, колькі і дэмакратыі ў нашай улады, у палітычнай сыстэмы, якая адбудаваная”.
Аляксандар Ярашук паведаміў, што зь 10 тысяч сяброў незалежных прафсаюзаў ўпаўнаважаным на раённы сход патрапіў толькі адзін прадстаўнік Свабоднага прафсаюзу мэталістаў зь Вялейкі. Наўрад ці яго абяруць дэлегатам Усебеларускага сходу,– мяркуе Аляксандар Ярашук,– а калі і праб’ецца, то плён ад гэтага малы:
(Ярашук: ) “Настолькі там сыстэма фільтрацыі адмыслова працуе, што нейкім чынам паўплываць на ход паседжаньня абсалютна немагчыма”.