Гэтымі выходнымі на пункце памежнага дарожнага кантролю ў Медніках літоўскія памежнікі затрымалі незвычайную партыю кантрабанды зь Беларусі – каштоўнасьці антыкварнага мастацтва. Пра гэта паведаміла сёньня Віленская тэрытарыяльная мытня.
Грамадзянін Польшчы (падаюцца толькі яго ініцыялы – “J.B.”), які ехаў у Літву зь Беларусі на грузавым аўтамабілі “DAF”, заявіў мытнікам, што не вязе ніякага грузу і ў асабістым багажы мае толькі цыгарэты, за якія гатовы сплаціць мыта.
Памежнікі спраўдзілі прычэп і знайшлі пад скрыняй з прыладамі схаваныя 26 іконаў, карціну рэлігійнага зьместу альбо сьвяты абраз і праваслаўны крыж. Прэсавая прадстаўніца зь Віленскай мытні распавяла, што знойдзеныя іконы – пераважна памеру 30 на 20 сантымэтраў, частка – з акладамі.
Пакуль невядома нават, куды накіроўваліся іконы, карціна і крыж – у Літву, у Польшчу ці далей. Падобныя рэчы нельга перавозіць у іншую краіну бяз дазволу Дэпартамэнту аховы культурных каштоўнасьцяў.
Старэйшы інспэктар у справе інфармацыі і прэсы зь Віленскай тэрытарыяльнай мытні Ільма Чэплікайце паведаміла нашаму радыё, што выпадкі падобнай кантрабанды зь Беларусі рэдкія. Адтуль звычайна кантрабандысты вязуць цыгарэты (да прыкладу, партыя кантрабандных цыгарэтаў коштам у 2 тысячы даляраў была затрыманая на беларуска-літоўскай мяжы ў Кене і ў гэтую суботу) альбо алькаголь, а не антыкварыят.
(Чэплікайце: ) “Сёлета гэта першы выпадак, і ў мінулым, 2005, годзе не было ніводнага. А ў 2004 годзе былі затрыманыя на беларуска-літоўска мяжы і антыкварныя кнігі, і карціны”.
Цяперашнія знаходкі перададзеныя мытнай крымінальнай службе, дзе будзе вызначаная іх каштоўнасьць і праведзенае далейшае расьсьледаваньне. Знаходкі будуць ацэньвацца ў Літве, вынікі чакаюцца не пазьней, чым празь месяц.