Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Катавіцах загінула 67 чалавек, гарадзенцы дасылаюць спачуваньні


Радыё Свабода На сёньня лік ахвяраў ад падзеньня даху на выставе ў польскім горадзе Катавіцы дасягнуў 67 чалавек – сёньня раніцай у шпіталі памёр яшчэ адзін чалавек. Трагічнае здарэньне адбылося 28 студзеня, калі пад вагай сьнегу рухнуў дах выставачнага цэнтру. Гарадзенцы, сярод іншых, выказваюць спачуваюць сваякам ахвяраў катавіцкай катастрофы.

У Горадні каля Генэральнага консульства Рэспублікі Польшча на вуліцы Будзёнага ўвечары 30 cтудзеня зьявіліся запаленыя сьвечкі й белыя ды чырвоныя кветкі.

31 студзеня ў Бэрнардынскім касьцёле адбылося набажэнства, прысьвечанае ахвярам, якія загінулі ў польскім горадзе Катавіцы.
XS
SM
MD
LG