Як паведаміў Радыё Свабода лідэр жодзінскай суполкі партыі БНФ Аляксей Лапіцкі, каля двух дзесяткаў тутэйшых дэмакратычных актывістаў прапанавалі ў гэтыя камісіі свае кандыдатуры.
Усе яны выканалі патрабаваньне выбарчага заканадаўства – сабралі неабходную для вылучэньня колькасьць подпісаў жыхароў гораду.
Паводле Лапіцкага, прэтэндэнты на сяброўства ў камісіях выказалі намер асабіста прысутнічаць пры разглядзе сваіх кандыдатур на сумесным паседжаньні гарвыканкаму і гарсавету. Аднак, калі яно адбудзецца, жодзінскім дэмакратам усё яшчэ невядома.