(Міхась Скобла: ) “Спадарыня Ева, раней за тыдзень да іспыту студэнт праходзіў і ангельскую, і нямецкую, і францускую літаратуры — усё, што ўваходзіла ў курс “замежная літаратура”. Як вынік, у галаве перамешваліся літаратуры, эпохі, імёны — атрымліваўся боб з гарохам. А сёньня якое становішча з вывучэньнем замежнага прыгожага пісьменства?”
(Ева Лявонава: ) “Сёньня таксама ня выключана, што ў галаве студэнта можа атрымацца боб з гарохам. Гэта, я думаю, не ад курсу замежнай літаратуры залежала і залежыць. Цяпер таксама агульны курс замежнай літаратуры чытаецца — на аддзяленьні беларускай мовы і літаратуры, расейскай мовы і літаратуры, на раманска-германскім аддзяленьні. Але сёньня на аддзяленьні раманска-германскай філялёгіі чытаюцца і курсы асобных нацыянальных літаратураў: нямецкай, ангельскай, францускай і італьянскай. Ужо некалькі гадоў дзейнічае, і вельмі пасьпяхова, аддзяленьне кітайскай філялёгіі, якое, дарэчы, карыстаецца папулярнасьцю сярод студэнтаў. У нас таксама пасьпяхова працуе катэдра славянскіх літаратураў, якой раней не было”.
(Скобла: ) “Тэрмін “усясьветная літаратура” (Weltliteratur) упершыню ўжыў Гётэ ў 1827 годзе. Прычым, у той час пад гэтым паняткам разумелася толькі заходнеэўрапейскае прыгожае пісьменства. Сёньня ж абсалютна іншыя магчымасьці камунікацыі, і паэт з Вэст-Індыі, з закінутых у акіяне выспаў, Дэрэк Ўолкат становіцца нобэлеўскім ляўрэатам. А як беларуская літаратура ўпісваецца ва ўсясьветны кантэкст? Ці ведаюць яе ў той жа Заходняй Эўропе?”
(Лявонава: ) “Сёньня зьмяняецца сам зьмест панятку “усясьветная літаратура”, зьмяняецца паступова, з разьвіцьцём міжнацыянальных зносінаў: сацыяльных, эканамічных, гістарычных, эстэтычных, культурных і гэтак далей. І, што вельмі важна, зьмяняецца зьмест гэтага панятку ў адпаведнасьці з разьвіцьцём нацыянальных літаратураў. Гэта як два бакі аднаго мэдаля. Што ведае заходні чытач з нашай літаратуры? Ведае Караткевіча, яшчэ больш ведае Быкава.
Учора толькі я даведалася, што ў Францыі толькі што выйшаў зборнік апошніх апавяданьняў Быкава, перакладзены на францускую беспасярэдне зь беларускай мовы. У Нямеччыне Быкава выдавалі і раней — прычым як ва Ўсходняй, так і ў Заходняй. Сьвятлана Алексіевіч вельмі многа друкуецца — ад Японіі да Заходняй Эўропы. Алесь Разанаў у Эўропе вядомы, у яго больш за дзясятак зборнікаў выйшла ў розных краінах. Асабліва ён вядомы ў Нямеччыне, дзе выходзяць яго кнігі ў перакладзе на нямецкую і дзе выходзяць яго нямецкамоўныя кнігі. Я б нават сказала, што ён — пэўная зьява ў нямецкамоўным літаратурным працэсе”.
(Скобла: ) “У сёньняшнія падручнікі па беларускай літаратуры ўведзеныя творы замежных пісьменьнікаў. Усё для таго ж — каб сваё ўбачыць і асэнсаваць ва ўсясьветным кантэксьце. Але я ўяўляю роспач выкладчыка роднай літаратуры, у якога забіраюць гадзіны, адведзеныя на Максіма Гарэцкага ці Алеся Гаруна, і прымушаюць вывучаць сярэднявечны ангельскі эпас. І сапраўды — ці варта рабіць такое?”
(Лявонава: ) “Гэтае пытаньне дастаткова складанае. У кожнай клясе прысутнасьць твораў замежных пісьменьнікаў мінімальная. Гэта два-тры творы. Яны не да многага абавязваюць настаўніка. Але рэч ня ў гэтым. Тут трэба іншае мець на ўвазе. Пра кантэкст варта і трэба гаварыць вось у якім сэнсе. Калі мы бярэмся за вывучэньне творчасьці Гарэцкага, Багдановіча, таго ж Караткевіча — мы павінны іх у кантэксьце выкласьці.
Калі пра таго ж Караткевіча размова ідзе, дык, Госпадзе, тут жа проста неабсяжная прастора для вывучэньня яго ва ўсясьветным кантэксьце! Ён інтэрпрэтуе Біблію, ён інтэрпрэтуе антычнасьць — згадайце яго зборнік “Мая Іліяда”. Калі браць ягоны раман “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”, складваецца ўражаньне, што, па сутнасьці, няма такой нацыянальнай літаратуры, няма такой эпохі, якія б не сілкавалі творчасьць Караткевіча! Як жа гэты кантэкст пакідаць па-за ўвагай? Значыць, мы нейкія аспэкты творчасьці беларускага пісьменьніка пакінем па-за полем нашага зроку! Вось пра што неабходна гаварыць у першую чаргу. Вось што надзвычай важна”.
(Скобла: ) “Як важна і тое, што агульная колькасьць гадзінаў на літаратуру скарачаецца. Чыноўнікі ад адукацыі сёньня аддаюць перавагу дакладным навукам. А хіба сапраўды літаратура больш актуальная за інфарматыку?”
(Лявонава: ) “Літаратуразнаўчыя пытаньні сёньня нельга ўспрымаць як пытаньні чыста філялягічныя. Таму што літаратура — самы кароткі шлях да разуменьня душы чалавека іншай нацыянальнасьці. Ніякае іншае мастацтва ня можа данесьці да чалавека звычкі, традыцыі, мэнталітэт іншага народу. Шлях да ўзаемаразуменьня ляжыць найперш празь літаратуру. Мы можам па-рознаму ставіцца да клясыкаў марксізму-ленінізму, але ня дурнямі яны, мусіць, былі. І тыя ж Маркс і Энгельс свае чыста сацыяльныя выкладкі падмацоўвалі спасылкамі на Бальзака ці Сўіфта. А сёньня недалёка ад нас у постсавецкіх краінах успыхваюць ваенныя канфлікты паміж народамі, якія, здаваліся, заўсёды ў згодзе жылі. Ад розьніцы да разьніцы — адзін крок, і трэба гэтую розьніцу разумець. А каб разумець, трэба вывучаць, трэба ведаць”.
(Скобла: ) “Мы, беларусы, можам лёгка падладзіцца пад іншых. У тым ліку ў літаратуры. Памятаю, як у друку з падачы Вячаслава Адамчыка Ларысу Геніюш доўга назвалі “беларускай Ахматавай”. Нам усё здаецца, што падобнымі параўнаньнямі мы падвышаем статус беларускай літаратуры. Але ці ж так гэта?”
(Лявонава: ) “З аднаго боку, здаецца, што так, гэта кідкія параўнаньні, якія робяць гонар нашым пісьменьнікам. Але мы самі не разумеем, што часам мы апынаемся ў сытуацыі казусу. Напрыклад, Уладзімера Караткевіча цяпер часам называюць “беларускім Маркесам” альбо “беларускім Умбэрта Эка”. Сапраўды, ёсьць усе падставы для параўнаньня “Дзікага паляваньня караля Стаха” са славутай кнігай Гарсія Маркеса “Сто гадоў адзіноты”, а рамана “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” — зь “Імем ружы” Ўмбэрта Эка. Але Караткевіч апублікаваў свайго “Стаха…” ў 1964 годзе. У той час як Гарсія Маркес свае “Сто гадоў адзіноты” — у 1967 годзе. А на расейскую мову твор быў перакладзены ўвогуле ў 1970-м. “Хрыстос…” (які называюць постмадэрнісцкім творам) быў завершаны ў 1966 годзе, а “Імя ружы” Эка (які лічыцца тэарэтыкам і практыкам постмадэрнізму) выдадзены ажно ў 1980-м. Што з гэтага лягічна вынікае? Што тыя адкрыцьці, якія прынесьлі славу (безумоўна, заслужана) і Ўмбэрта Эка, і Гарсія Маркесу, былі зробленыя Ўладзімерам Караткевічам. Але хто пра гэта ў сьвеце ведае?!”
(Скобла: ) “Мне прыгадваецца час, калі савецкі рэжым строга абмяжоўваў доступ да замежнай літаратуры. І Орўэла, і Кафку, і Сартра мы змаглі прачытаць толькі ў адносна нядаўні час. Ці не назіраем мы тое самае сёньня? Нас зноў спрабуюць ізаляваць ад усясьветнага літаратурнага працэсу”.
(Лявонава: ) “У пэўным сэнсе яно так. Васіль Быкаў у сваёй “Доўгай дарозе дадому” ўспамінаў, як быў узрушаны, калі яму ўдалося прачытаць раман Гэмінгўэя “Па кім звоніць звон”. Яму далі яго ў выглядзе машынапісу, на тонкай папяроснай паперы. А нядаўна давялося пачуць аповед Алега Лойкі пра тое, як у 1967 годзе, па вяртаньні з Францыі, ён выйграў “паядынак” з мытнікамі аэрапорту “Шарамецева”, ахвяраваўшы стосікам “Фігаро” дзеля выратаваньня прыхаваных томікаў Вэрлена на францускай мове. Мытнікі задаволіліся, што нешта-такі адабралі ў беларускага прафэсара і на астатняе не зьвярнулі ўвагі. Як вынік, на сьвет зьявілася кніга выдатных перакладаў “У месяцавым зьзяньні”.
Мусіць, нямала такіх гісторыяў, датычных у тым ліку пранікненьня перакладаў у друк, маглі б распавесьці і Ніл Гілевіч, і Васіль Сёмуха, і Сяргей Панізьнік, і Лявон Баршчэўскі, і многія-многія іншыя. Дзякуй Богу, хоць нейкім чынам замежная літаратура і тады да нас даходзіла. У самыя змрочныя пэрыяды ХХ стагодзьдзя знаходзіліся перакладчыкі, якія спрыялі, кажучы словамі аднаго іх расейскага калегі, “душэўнаму здароўю публікі пры блякаднай разумовай пайцы”. Але колькі яшчэ творцаў і твораў застаюцца для беларускага чытача за сямю пячаткамі”.
(Скобла: ) “І можна здагадацца — чаму. Беларускамоўны Шэксьпір, беларускамоўны Апалінэр становяцца поруч з Багдановічам і Купалам на абарону беларускай культурнай незалежнасьці, у чым сёньняшняя ўлада не зацікаўленая. Можа быць, гэта і ёсьць асноўнай прычынай?”
(Лявонава: ) “Я толькі спажывец, дасьледчык і выкладчык замежнай літаратуры. Мне цяжка меркаваць наконт прычынаў. Мне лягчэй меркаваць наконт неабходнасьці, наконт катастрафічнага недахопу тэкстаў замежных пісьменьнікаў на беларускай мове. Як выкладчык, магу пра гэта сьведчыць, бо стараюся выкладаць замежную літаратуру па-беларуску, і ўжо дастаткова даўно. Часам мне дапамагаюць студэнты, адшукваюць нейкія пераклады, якія публікаваліся ў 20-я, 30-я гады ХХ стагодзьдзя. А пра новыя пераклады застаецца толькі марыць. Крыўдна робіцца, калі размаўляеш са сваімі калегамі-навукоўцамі нават з постсавецкіх краінаў. Я ўжо не кажу пра заходнеэўрапейскія краіны, пра тую ж Нямеччыну. Дарэчы, цікавы факт: больш за 50% мастацкай літаратуры, якая выдаецца ў Нямеччыне, — перакладная.
У Расеі вельмі шмат перакладаецца. Мне крыўдна да болю становіцца, калі даведваюся, што “Санэты Арфэю” Рыльке перакладзены там ажно ў сарака варыянтах! А збор санэтаў Шэксьпіра, усе 154, перакладзеныя ажно трыццаць разоў! Ва Ўкраіне таксама шмат перакладаецца, там і сёньня выходзіць часопіс “Всесвіт”, які пераклады друкуе вельмі апэратыўна, часам апярэджвае нават маскоўскую “Иностранную литературу”. Дарэчы, гэтыя часопісы для беларусаў цяпер цяжкадаступныя. Летась я падпісалася на “Иностранную литературу” і за ўвесь год атрымала толькі адзін нумар. Пасьля гэтага ў мяне прапала ахвота да падпіскі. Так што студэнты вымушаныя зьвяртацца да расейскіх ці ўкраінскіх перакладаў”.
(Скобла: ) “Студэнты слухаюць лекцыі па-беларуску, праграмныя творы чытаюць у “Иностранной литературе” па-расейску, альбо ў “Всесвіте” па-ўкраінску. А іспыты здаюць на якой мове?”
(Лявонава: ) “На той, на якой чытаюць. Вядома ж, калі існуе беларускі пераклад, зроблены на высокім эстэтычным узроўні, мы яго ніколі не абмінем. Але калі беларускіх тэкстаў няма, мы вымушаныя зьвяртацца да расейскіх ці ўкраінскіх. На раманска-германскім аддзяленьні працуем з арыгінальнымі тэкстамі”.
(Скобла: ) “Уяўляю, як гэта замінае навучальнаму працэсу”.
(Лявонава: ) “Гэта проста немагчыма перадаць словамі! Калі ў мяне нейкая нямецкая кніжка паяўляецца, яна адразу ідзе па руках. Скажам, зьявіўся ня так даўно зборнік сучаснай нямецкай паэзіі, перакладзены Алесем Разанавым: “Кропка, кропка, працяжнік”. Яго ў бібліятэках проста лічаныя асобнікі. З-за ўсяго гэтага навучальны працэс сапраўды надзвычай ускладняецца”.
(Скобла: ) “Вы сказалі, што студэнты адкопваюць пераклады, выдадзеныя ў 1920—1930 гады. Рыхтуючыся да перадачы, я адшукаў цікавую лічбу: у 1931 годзе ў Беларусі па-беларуску выйшлі 124 (!) перакладныя кнігі. А што вы можаце сказаць пра наш час, скажам, што выйшла цягам мінулага году?”
(Лявонава: ) “За мінулы год я, на вялікі для мяне жаль, магу літаральна два-тры прыклады назваць: “Мур” Сартра ў перакладзе Зьмітра Коласа, “Кніга гадзінаў” Рыльке ў перакладзе Васіля Сёмухі, кніга Віславы Шымборскай “Хвіля” ў перакладзе Ніны Мацяш, і выйшаў Камю ў сэрыі “Скарбы ўсясьветнай літаратуры”. Вось і ўсё. Яшчэ паспрабуй даведацца, што дзесьці штосьці выйшла. Проста палюеш, ператвараесься ў паляўнічага за нейкім вершам асобным. Чаму так адбываецца — незразумела. Мне здаецца, не абрынулася б неба, калі б выйшлі па-беларуску Джойс, Бальзак, Гамэр. Узбагацілася б наша культура, узбагацілася б мова, у якой найперш і адлюстроўваецца душа нацыі.
Гэта проста нейкае абсурднае становішча. Я лічу, што перакладчыцкая справа для нас — прыярытэтная. Бо, перакладаючы на беларускую мову, мы не аддаем, а набываем. Гэта ня Джойсу трэба, гэта ня Фолкнэру трэба, не Эліёту, не таму ж Умбэрта Эка, гэта трэба ў першую чаргу нам. Пісьменьніца Раіса Баравікова, да паэзіі якой я стаўлюся зь вялікай павагай, адказваючы на анкету тыднёвіка “ЛіМ”, задалася іранічна-рытарычным пытаньнем: “А беларускіх пісьменьнікаў вывучаюць за мяжой так, як мы іх?” Гэта мне нагадвае дзіцячую гульню: “Ты мне ня даў сваю цацку пагуляць — я табе таксама сваю ня дам”. Тут чаргі ўсталёўваць ня трэба. Мы самі яшчэ нічога не зрабілі, каб ад другіх падарункаў чакаць”.
(Скобла: ) “Што нас чакае, калі сытуацыя зь перакладам і выданьнем усясьветнай клясыкі ня зьменіцца?”
(Лявонава: ) “Усьцешна тое, што насуперак усім неспрыяльным абставінам замежная літаратура ў нас усё ж глыбока вывучаецца. Вось толькі ўчора ў нас прайшла пасьпяховая абарона кандыдацкай дысэртацыі па творчасьці амэрыканскага мадэрніста Эдварда Камінгса. А калі сытуацыя ня зьменіцца, калі мы не адкрыемся як нацыя, як культурны, інтэлігентны народ насустрач чужому слову, мы паставім крыж на філялягічнай адукацыі. Мы апынемся ў сфэры гуманітарных навук, як гавораць навукоўцы, у сытуацыі суцэльнай дыяхраніі, альбо, прасьцей кажучы, у духоўнай ізаляцыі ад культурнага сьвету”.