Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Галівудзе абвешчаныя намінанты на прэмію “Оскар”


Радыё Свабода Сярод прэтэндэнтаў на найлепшы фільм году – гэй-драма “Гарбатая гара” (Brokeback Mountain), “Сутыкненьне” (Crash), стужка “Капотэ” (Capote), прысьвечаная пісьменьніку Трумэну Капотэ.

Гэтаксама намінаваны фільм “Мюнхэн” (Munich) пра забойства ізраільскіх спартоўцаў падчас Алімпійскіх гульняў 1972 году ў Мюнхене і “Дабранач і ўдачы” (Good Night, and Good Luck) пра амэрыканскага журналіста Эдварда Мэроў.

Стужка “Гарбатая гара” атрымала восем намінацыяў, у тым ліку “найлепшы фільм”, “найлепшы рэжысэр” і “найлепшая мужчынская роля”.

У катэгорыі "найлепшы замежны фільм" намінаваныя чатыры стужкі: La Bestia Nel Cuore (Італія), Joyeux Noel (Францыя), Sophie Scholl - Die letzten Tage (Нямеччына), Tsotsi (Паўднёвая Афрыканская Рэспубліка).

78-я штогадовая цырымонія ўзнагароджаньня “Оскар” адбудзецца ў Галівудзе 5 сакавіка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG