Уладзімера Кацору жлобінскія міліцыянты затрымліваюць ужо трэці раз за апошнія сорак дзён. Гаворыць Уладзімер Кацора:
(Кацора: ) “Як распачалася выбарчая кампанія, гэта ўжо трэцяе затрыманьне. А калі ўлічваць і папярэднія, то ўжо чацьвертае. Відавочна, што на мяне пэрсанальна пачалося паляваньне — як на кіраўніка рэгіянальнага штабу Аляксандра Мілінкевіча”.
23 сьнежня, калі Ўладзімер Кацора на асабістым легкавіку вяртаўся з Менску ў Гомель, яго таксама затрымалі дарожныя інспэктары са Жлобіна. Тады міліцыянты сканфіскавалі з аўтамашыны Ўладзімера Кацоры некалькі дзясяткаў тысяч навагодніх віншавальных паштовак з подпісам Аляксандра Мілінкевіча. Паштоўкі міліцыя да гэтага часу не вярнула.
11 студзеня спадар Кацора вёз зь Менску на просьбу грамадзкай арганізацыі гуманітарную дапамогу і асобнікі газэтаў “Народная Воля” і “Товарищ”. Актывіста адпусьцілі толькі пасьля вобшуку ягонага аўтамабіля.
Прычыну такой асаблівай увагі да кіраўніка рэгіянальнага штабу Мілінкевіча намесьнік начальніка жлобінскай міліцыі ў пытаньнях ідэалёгіі Аляксандар Холупаў патлумачыў так:
(Холупаў: ) “Гэта ня наша прэрагатыва. Нам што? Нам каманда паступіла — мы выконваем. Усё! Паступіла інфармацыя, што вязе забароненую літаратуру. Мы — людзі гасударавы, і павінны выконваць каманды гасударавы”.
Хто канкрэтна загадваў затрымліваць апазіцыйнага актывіста, спадар Холупаў не паведаміў.
Уладзімер Кацора лічыць, што ягоныя правы парушаюць менавіта міліцыянты:
(Кацора: ) “Паколькі мае правы парушаюцца супрацоўнікамі жлобінскай міліцыі, парушаюцца ўжо ня першы раз, і паколькі пракуратура мясцовая на гэта ніяк не рэагуе, я падрыхтую ў бліжэйшыя дні заяву генэральнаму пракурору з патрабаваньнем, каб гэты гвалт адносна мяне і іншых актывістаў быў спынены.