Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Мілінкевіч запрасіў эўрапейскіх дэпутатаў у Менск


Уладзімер Глод, Менск Сёньня патэнцыйны кандыдат на прэзыдэнта Беларусі Аляксандар Мілінкевіч, які знаходзіцца з трохдзённым візытам у Брусэлі, выступіў на паседжаньні Камітэта замежных спраў Эўрапарлямэнту.

Дэпутат Эўрапарлямэнту ад Літвы Юстас Палецскіс у тэлефоннай размове з карэспандэнтам Радыё Свабода ацаніў выступ прадстаўніка дэмакратычных сілаў Беларусі як "надзвычай цікавы і надзвычай добры". Мілінкевіч казаў пра тое, што Лукашэнка ня можа выйграць прэзыдэнцкія выбары, калі яны будуць праходзіць вольна і справядліва. Ён папрасіў усіх дэпутатаў, якія прысутнічалі на паседжаньні, прыехаць у Менск падчас выбараў.

Літоўскі парлямэнтар адзначыў, што перад Мілінкевічам у Камітэце слухалі міністра замежных справаў Украіны Барыса Тарасюка. Паводле дэпутата Палецскіса, на выступе Аляксандра Мілінкевіча было больш прысутных, задавалася больш пытаньняў і было больш аплядысмэнтаў эўрапэйскіх парлямэнтароў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG