У аўторак тэма нумару тыднёвіка “БДГ. Деловая газета” – будаўніцтва ў Беларусі атамнай электрастанцыі. 20 гадоў таму з-за чарнобыльскай катастофы было спынена ўзьвядзеньне Менскай атамнай цеплаэлектарцэнтралі. У 1998 годзе быў абвешчаны маратор на абмеркаваньне гэтай ідэі на 10 гадоў. І вось цяпер, за 2 гады да сканчэньня гэтага тэрміну, як кажуць, стары шкілет зноў выцягнулі з шафы.
Крычаўскі “Вольны горад” некалькі матэрыялаў прысьвячае сацыяльнай праблематыцы. Пасьля закрыцьця малаказаводу ў раёне пачаліся перабоі з малаком. “Гумавыя боты – кожнаму”: прадпрымальнікаў прымушаюць абавязкова гандляваць мясцовай прадукцыяй, а адзінае прамысловае прадпрыемства ў Крычаве – завод гумава-тэхнічных вырабаў. Пра тое, як ішоў у рэгіёне збор подпісаў за Лукашэнку, распавядае галоўны рэдактар “Вольнага гораду” Сяржук Няроўны.
(Няроўны: ) “Прыходзілі супрацоўнікі райвыканкаму ў арганізацыі, у аддзеле кадраў перапісвалі людзей, якія там працуюць, потым выклікалі і прасілі падпісацца за Лукашэнку. Так паступіла так званая “сацыяльная абаронца”, якая ўзначальвае сабес, Тацяна Заблоцкая ў каледжы. І такіх прыкладаў вельмі шмат”.
“На вёсцы пражыць лягчэй”, сьцьвярджае “Витебский курьер”. Летась 26 беспрацоўных палачан пераехалі на сталае месца жыхарства ў сельскую мясцовасьць, атрымаўшы матэрыяльную дапамогу з дзяржбюджэту. 12 гадоў запар кожны з 83 тысяч жыхароў Наваполацку атрымлівае да сьвята Раства Хрыстова чакалядку ад уладальніка нямецкай будаўнічай фірмы 82-х гадовага Карла Фрэнкеля. 15 гадоў таму ён прывёз у Полацак звон, адліты ў Нямеччыне для касьцёлу сьвятога Андрэя. Потым падараваў полацкім весьлярам дзесятак байдарак. Дзякуючы спадару Фрэнкелю, адноўлены аўтапарк пажарнай службы, у раёне зьявілася больш за два дзесяткі сучасных машын хуткай дапамогі, новыя аўто для дарожных і камунальных служб, паведамляе “Витебский курьер”.
Госьць “Комсомольской правды” в Белорусии” – Міхаіл Фінбэрг. Сёлета маэстра зьбіраецца зладзіць у сьнежні Нацыянальны конкурс песьні ў Беларусі, а пераможцам забясьпечыць максымальна камфортныя ўмовы працы ў вядомых калектывах, паведамляе “Камсамолка”.