Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мілінкевіча запрасілі ў Брусэль дзякуючы польскай дыпляматыі


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Адным з галоўных ініцыятараў унясеньня беларускага пытаньня ў парадак дня паседжаньня міністраў замежных справаў 25 краінаў Эўрапейскага зьвязу ў межах Рады Эўразьвязу была Польшча.

Ініцыятыву Варшавы тлумачыць намесьніца міністра замежных справаў Польшчы Барбара Тугэ-Эрэціньска.

(Тугэ-Эрэціньска: ) “З пункту гледжаньня Міністэрства замежных справаў вельмі важна, каб пра тое, што адбываецца ў Беларусі, ведала міжнародная супольнасьць, каб сытуацыя ўвесь час абмяркоўвалася.

З нашай ініцыятывы ў часе паседжаньня Рады Эўразьвязу пытаньне Беларусі ізноў разгледжанае. Варшава і Вільня паспрыялі, каб у гэтым часе ў Брусэлі быў і Аляксандар Мілінкевіч. Важна, каб захады міжнароднай супольнасьці былі каардынаваныя, каб гэта рабілася разам. У дадзеным выпадку мы гаворым ня толькі пра бліжэйшую пэрспэктыву – выбары, але і далей”.

Гл. таксама • Эўразьвяз – за санкцыі супраць афіцыйнага Менску • Мілінкевіч: Сатэлітны тэлеканал для Беларусі запрацуе яшчэ да выбараў • Эўропа ня хоча спрашчаць візавы рэжым для беларусаў • А.Мілінкевіч правёў сустрэчы з кіраўнікамі Эўразьвязу
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG