Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўропа ня хоча спрашчаць візавы рэжым для беларусаў


Радыё Свабода Аляксандар Мілінкевіч сёньня падчас сустрэчы з кіраўніцтвам Эўрапейскага Зьвязу прапаноўваў спрасьціць візавы рэжым для грамадзян Беларусі.

Паводле міністра замежных справаў Эстоніі Урмаса Паэта, Аляксандар Мілінкевіч, выступаючы перад кіраўнікамі МЗС краінаў Эўразьвязу, казаў наступнае:

(Урмас Паэт: ) "Паводле Мілінкевіча галоўнае, у чым сёньня Захад можа дапамагчы Беларусі – гэта перадача праўдзівай інфармацыі пра тэлевізійныя і радыёканалы, а таксама палітыка адчыненых дзьвярэй для моладзі, спартоўцаў і дзеячаў культуры".

Некаторыя дзяржавы Эўразьвязу на чале зь Літвой і Польшчай на сёньняшняй нарадзе міністраў замежных справаў прапаноўвалі спрасьціць візавы рэжым Эўразьвязу для беларускіх грамадзянаў.

Аляксандар Мілінкевіч сёньня прапаноўваў гэтую меру і ў размовах з кіраўніцтвам Эўразьвязу – Вярхоўным прадстаўніком Эўразьвязу у пытаньнях замежнай палітыкі і бясьпекі Хаўіерам Саланам і камісарам Эўразьвязу ў зьнешніх сувязях і палітыцы суседзтва Бэнітай Фэрэра-Вальднэр.

Аднак апанэнты гэтай прапановы адзначаюць, што ня варта ствараць для беларускіх грамадзянаў больш спрыяльныя ўмовы ў візавых пытаньнях, чым для грамадзянаў краінаў, сытуацыя з правамі чалавека ў якіх значна лепшая, чым у Беларусі.

Выніковая заява міністэрскай нарады Эўразьвязу ўтрымлівае толькі абяцаньне дапамогі беларускай грамадзянскай супольнасьці, а тэза пра спрашчэньне візавага рэжыму для беларускіх грамадзянаў у дакумэнт не патрапіла.

Гл. таксама • Літоўскі міністар: кіраўніцтва ЭЗ стварае візавую сьцяну для беларусаў
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG