Сябры каманды Казуліна вылучылі ініцыятыву аб зьліцьці штабоў кандыдатаў у выпадку нерэгістрацыі аднаго зь іх. У сваю чаргу прадстаўнікі штабу Мілінкевіча прапанавалі “не аддаваць пытаньне аб дэмакратычных кандыдатах на рашэньне ўладаў, а вызначыць яго паводле ўзгодненых крытэрыяў яшчэ да рэгістрацыі”.
Аляксандар Мілінкевіч лічыць, што такімі крытэрыямі можа быць колькасьць сабраных подпісаў і рэйтынг папулярнасьці. Паводле абодвух крытэрыяў, кандыдат ад аб''яднанай апазыцыі пераўзыходзіць кіраўніка сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада”.