Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ута Цапф прыляцела ў Менск


Радыё Свабода Сёньня ў Менск з трохдзённым візытам прыбыла кіраўніца рабочай групы ў справах Беларусі Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ Ута Цапф.

Мяркуецца, што сёньня Ута Цапф сустрэнецца з кіраўніцтвам менскага офісу АБСЭ і амбасадарамі Эўразьвязу ў Менску, а таксама з намесьнікам старшыні Палаты прадстаўнікоў, кіраўніком дэлегацыі Беларусі ў Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ Сяргеем Забалотцам.

На заўтра і пасьлязаўтра прызначаны сустрэчы з прадстаўнікамі афіцыйнага Менску і апазыцыі, старшынём Цэнтравыбаркаму, няўрадавымі арганізацыямі. Нямецкая сацыял-дэмакратка мае намер наведаць сваякоў зьніклых беларускіх дзеячаў і палітвязьняў. У сераду ў памяшканьні Міжнароднага адукацыйнага цэнтру ў Менску Ута Цапф дасьць прэсавую канфэрэнцыю па выніках візыту.

У размове са “Свабодай” спадарыня Цапф назвала сваю цяперашнюю паездку ў Беларусь “інфармацыйным візытам”. Падчас шматлікіх сустрэчаў у Менску яна зьбіраецца “ацаніць сытуацыю ў Беларусі” ды нагадаць беларускаму боку пра адпаведныя патрабаваньні АБСЭ да прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі, што адбудуцца ў сакавіку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG