Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кожны беларус будзе піць добрае францускае віно?


Агляд недзяржаўнае прэсы 30 студзеня Галоўная тэма пінскага тыднёвіка "Местное время" – выбарчая. Сяброў выбарчых штабоў Аляксандра Мілінкевіча і Аляксандра Казуліна не пускалі на пінскія прадпрыемствы, у інтэрнаты, у той час як паўсюль актыўна працаваў адміністрацыйны рэсурс за Лукашэнку. Распавядае галоўны рэдактар газэты Віктар Ярашук

(Ярашук: ) “На зборшчыка подпісаў Аляксандра Аўсеенку быў складзены пратакол, і адміністатыўная камісія вынесла папярэджаньне. Быццам бы ён перашкаджаў людзям хадзіць па вуліцы. А другому зборшчыку, Алесю Рамановічу, выпісалі штраф у памеры адной базавай велічыні за тое, што ён раздаваў каляндарыкі зь Мілінкевічам”.

“Аўтамабільная дзяржава пакуль нам толькі сьніцца” - піша тыднёвік “Белорусы и рынок”. Міжнародныя аўтаперавозчыкі Беларусі апасаюцца хутка канчаткова страціць свае пазыцыі на рынку. 72% грузавога аўтапарку знаходзіцца ў крытычным для такога тыпу машын узросьце – больш за 7 гадоў. У той жа час новы міністар транспарту Беларусі Уладзімер Сасноўскі мае намер ператварыць краіну ў аўтамабільную дзяржаву.

Па райцэнтры Ганцавічы немагчыма ні прайсьці, ні праехаць, увесь горад раскапаны. Камунікацыі ня вытрымалі студзеньнскіх маразоў. Распавядае журналіст “Ганцавіцкага часу Пятро Гузаеўскі.

(Гузаеўскі: ) “У горадзе ўсе сыстэмы пазношваліся на 80%, нават самі камунгасаўцы кажуць, што на 70-80%. Папарывала труб ў горадзе пасьля гэтых маразоў столькі, што столькі нарылі, бы раскопкі паўсюль!”

“Белгазета” пад рубрыкай “Хто б сумняваўся” публікуе матэрыял “Рэзанулі рэзалюцыяй па паветры”. Разгляду Парлямэнцкай Асамблеяй Рады Эўропы “беларускага пытаньня” адводзілася роля таго самага зьнешнега цуду, які можа дапамагчы “джынсавай рэвалюцыі” ў сакавіку 2006 году. У выніку прынятыя дакумэнты аказаліся наборам сьмешных для беларускіх уладаў прапановаў і просьбаў, змацаваных няўцямнымі пагрозамі.

На мінулым тыдні Менск наведаў прадстаўнік вядомага французскага віннага дому Baron Phillipe de Rothschild Раман Газінэ. Ён прэзэнтаваў напоі, што прынесьлі кампаніі ўсясьветную вядомасьць, дзяліўся ўражаньнямі аб беларускім алькагольным рынку і выказаў упэўненасьць, што “кожны другі беларус будзе піць добрае францускае віно”, піша “Белгазета”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG