Лідэр ЛДПБ Сяргей Гайдукевіч задаволены прамежкавым вынікам выбарчай кампаніі:
(Гайдукевіч: ) “У цэлым паказчык таго, што асноўныя прэтэндэнты сабралі подпісы – гэта добрая аснова для правядзеньня выбарчай кампаніі”.
Кіраўнік ініцыятыўнай групы Аляксандра Казуліна Мечыслаў Грыб зазначае, што было сабрана больш за 200 тысяч подпісаў, а здадзена каля 158, такім чынам, задача выкананая:
(Грыб: ) “Людзі нашы пасьля ўдалага збору і здачы подпісаў неяк натхніліся і сёньня гатовыя з большым азартам і імкненьнем, зь лепшым настроем працаваць далей”.
Спадар Грыб мяркуе, што ў цэлым кампанія праходзіла ў няроўных умовах, улада выкарыстоўвала адміністратыўны рэсурс на карысьць Аляксандра Лукашэнкі, за якога сабралі подпісы амаль 30-ці адсоткаў беларускіх выбаршчыкаў.
Кіраўнік ініцыятыўнай групы кандыдата ад аб’яднанай апазыцыі Аляксандар Бухвостаў паведаміў, што ягонай групай выкананая задача-мінімум: сабрана 256 тысяч подпісаў, здадзена 208. Зь пяцітысячнага складу ініцыятыўнай групы працавала толькі тры тысячы – перш за ўсё, з-за ўціску ўладаў і выкарыстаньня адміністратыўнага рэсурсу, заявіў спадар Бухвостаў.
Кіраўнік перадвыбарчага штабу Аляксандра Мілінкевіча Сяргей Калякін заявіў пра гвалтоўны збор подпісаў за А.Лукашэнку, што вылілася ў масавае парушэньне выбарчага закону прадстаўнікамі ўладаў, кіраўнікамі прадпрыемстваў, устаноў, а таксама праваахоўных органаў:
(Калякін: ) “Удзел адміністрацыяў і кіраўніцтва прадпрыемстваў зьяўляецца адной з умоваў для нерэгістрацыі кандыдата, таму сёньня адназначна Аляксандар Лукашэнка павінен быць зьняты з дыстанцыі і незарэгістраваны”.
Сакратар ЦВК Мікалай Лазавік заявіў, што першы этап выбарчай кампаніі прайшоў спакойна, у прэтэндэнтаў не было штучных перашкод:
(Лазавік: ) “У нас няма ніводнага факта, ніводнага годнага веры сыгналу, што гэты адміністратыўны рэсурс прымяняўся”.
Такім чынам з выбарчай гонкі выбыў генэрал Валеры Фралоў:
(Фралоў: ) “Я лічу, што павінен быў гэта прайсьці, я атрымаў неабходную мне практыку, інфармацыю, можна было адскочыць на нейкім этапе, але я задаволены, што да канца дайшоў. Колькі атрымалася – столькі атрымалася”.
Спадар Фралоў зазначыў, што празь некалькі дзён вызначыцца, якім чынам ён працягне свой удзел у перадвыбарчай кампаніі.
Кіраўнік перадвыбарчага штабу Сяргей Калякін расцаніў учорашні выступ Аляксандра Лукашэнкі па ўсіх нацыянальных тэлеканалах заўчаснай перадвыбарнай агітацыяй з наўпростымі заклікамі галасаваць за канкрэтнага чалавека і заявіў, што ў ЦВК будзе пададзеная адпаведная заява.
Тым часам кіраўнік ініцыятыўнай групы Мілінкевіча Аляксандар Бухвостаў паведаміў, што Вярхоўны суд адмовіў у разглядзе скаргі на вынесенае Цэнтравыбаркамам папярэджаньне.