Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Меншчыне за Мілінкевіча падпісалася 19 тысячаў грамадзянаў


Радыё Свабода На Меншчыне за Аляксандра Мілінкевіча сабрана 19 004 подпісы. Пра гэта Радыё Свабода паведаміў кіраўнік перадвыбарчага штабу прэтэндэнта ад аб’яднанай апазыцыі па Менскай вобласьці Пётр Голасаў.

Найбольшай папулярнасьцю, мяркуючы па колькасьці подпісаў, Мілінкевіч карыстаўся ў жыхароў Салігорску, Барысава, Маладэчна і Жодзіна. Ахвотна падпісваліся за яго і насельнікі Пухавіцкага, Слуцкага ды Клецкага раёнаў.

Разам з тым, паводле спадара Голасава, каля 20 працэнтаў сабраных подпісаў не былі пададзены на рэгістрацыю – галоўным чынам, з-за таго, што зборшчыкі пабаяліся магчымага перасьледу за дзеяньні на карысьць апазыцыйнага прэтэндэнта.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG