Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фралоў пракамэнтаваў выказваньне Лукашэнкі


Радыё Свабода Аляксандр Лукашэнка рэзка скрытыкаваў дзеяньні беларускай апазыцыі ў часе інтэрвію беларускім тэлеканалам, якое прагучала ўвечары 27 студзеня. У прыватнасьці, ён заявіў, што цяперашнія прэтэндэнты ў прэзыдэнты ад апазыцыі пасьля выбараў пакінуць Беларусь.

Вось як пракамэнтаваў гэтае выказваньне адзін з прэтэндэнтаў, Валер Фралоў:

(Фралоў: ) “Я нікуды не зьбягу і нікуды не зьбіраюся. Як і Скрабец. Мае бацькі тут, яны тут пахаваныя. Я нарадзіўся тут і я нікуды зьбягаць ня буду, як бы там што ні адбылося”.

Спадар Фралоў таксама адхіліў абвінавачаньне Лукашэнкі, што прэтэндэнты ад апазыцыі дзейнічаюць нібыта па ўказаньні замежных палітыкаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG