27 студзеня Аляксандар Казулін заклікаў Цэнтравыбаркам падчас выбараў прэзыдэнта Беларусі ўсталяваць на ўсіх выбарчых участках скрыні для галасаваньня выключна з празрыстых матэрыялаў. Калі ж для гэтага ў дзяржавы няма сродкаў, спадар Казулін гатовы знайсьці спонсара, які можа альбо вырабіць неабходную колькасьць скрыняў, альбо фінансаваць гэты праект.
Сябра выбарчага штабу Казуліна Аляксей Кароль так тлумачыць гэтую ініцыятыву:
(Кароль: ) “Гэта агульнапрынятая норма ў дэмакратычных краінах, калі кожны бачыць — што ў скрынях, колькі там бюлетэняў і гэтак далей. І людзі ўпэўніваюцца ў тым, што тут няма падману. Ва ўмовах Беларусі ўлады не ідуць на гэта таму, што гэта ўскладняе працэс фальсыфікацыі”.
Сакратар ЦВК Мікалай Лазавік адкінуў гэтую прапанову і спаслаўся на выбарчае заканадаўства:
(Лазавік: ) “Беларускае заканадаўства патрабуе, каб усе мерапрыемствы дзеля падрыхтоўкі і правядзеньня выбараў фінансаваліся толькі з адной крыніцы — дзяржаўнага бюджэту. Атрыманьне нейкіх паслугаў, тым больш фінансавых, ад нейкіх спонсараў — недапушчальнае. І мы не жадалі б трапляць у нейкую фінансавую залежнасьць ад любога, нават самага добрасумленнага спонсара”.