Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вызначыліся супернікі Беларусі на чэмпіянаце Эўропы ў футболе


Радыё Свабода У швайцарскім горадзе Мантро адбылося лёсаваньне групаў адборачнага цыклю чэмпіянату Эўропы ў футболе 2008 году.

Супернікамі каманды Беларусі сталі зборныя Румыніі, Баўгарыі, Славеніі, Альбаніі, Люксэмбургу, а таксама Галяндыі, якая была чэмпіёнам кантынэнту ў 1988 годзе. Камандзе Ўкраіны давядзецца згуляць з двума традыцыйнымі эўрапейскімі фаварытамі – Францыяй і Італіяй. Сярод супернікаў Грэцыі – цяперашняга чэмпіёну Эўропы – Турэччына і Нарвегія.

Па дзьве каманды з кожнай групы выйдуць у фінальную частку чэмпіянату, у якой таксама будуць гуляць гаспадары турніру – Аўстрыя і Швайцарыя.
XS
SM
MD
LG