Лінкі ўнівэрсальнага доступу

27 студзеня – міжнародны Дзень памяці пра ахвяры Галакосту


Кастусь Бандарук, Прага У лістападзе 2005 году Генэральная асамблея ААН прыняла рэзалюцыю нумар 60/7. Усе сябры ААН аднагалосна прынялі рашэньне аб тым, каб па ўсім сьвеце штогод 27 студзеня, у гадавіну вызваленьня нацысцкага канцлягеру Аўшвіц-Біркэнаў, ушаноўвалася памяць усіх ахвяраў Галакосту.

“Місія ААН, якая ўзьнікла на папялішчы Другой усясьветнай вайны, палягае ў тым, каб невыказнае зьверства, такое як Галакост, ніколі не паўтарылася", адзначыў прэзыдэнт Генэральнай асамблеі ААН Ян Эльясан.

Паводле слоў Дана Гілермана, ізраільскага амбасадара ў ААН, сям’я якога стала ахвярай нацысцкага генацыду, “трагедыя Галакосту ніколі не павінна быць забытай. Яна павінна паслужыць для ўсяго чалавецтва ўрокам і перасьцярогай аб небясьпецы нянавісьці, фанатызму, расізму і перадузятасьці”.

У адпаведнасьці з рэзалюцыяй ААН, асобныя краіны і ўрады павінны асуджаць і прадухіляць любыя праявы антысэмітызму і варожасьці на любым грунце, а таксама ажыцьцяўляць адукацыйныя праграмы, якія не дазволяць паўтарыцца трагедыі Галакосту.
XS
SM
MD
LG