Папярэднім пераможцам можна лічыць Ігара Азарку – кіраўніка ініцыятыўнай групы Валер’я Фралова. Ён асабіста падпісаў на карысьць генэрала 3000 патэнцыйных выбарцаў. Свой посьпех спадар Азарка тлумачыць перадусім вялікім досьведам:
(Азарка: ) “У мяне досьвед з 1995 году. Мне прасьцей, бо мяне ня трэба вучыць. Я дакладна ведаю: задаў першае пытаньне чалавеку і адразу бачу – гатовы чалавек далей размаўляць, гатовы ён падпісацца ці не. Вось і ўсё!”
Пра іншыя складнікі посьпеху, апрача досьведу, гаворыць адзін зь лідэраў у зборы подпісаў былы дэпутат Павал Знавец, які зьбірае галасы на карысьць Аляксандра Казуліна. Экс-парлямэнтар гаворыць, што людзі ў Менску шукаюць альтэрнатыўнага Аляксандру Лукашэнку кандыдата:
(Знавец: ) “Ёсьць стомленасьць ад яго пастаяннай прысутнасьці на тэлевізіі і на радыё. Людзям гэта ўжо моцна надакучыла. Па-другое, гвалт над людзьмі, калі іх прымушаюць пад пагрозай звальненьня з працы, пазбаўленьня прэміяльных падпісвацца за Лукашэнку”.
Аднак не ўва ўсіх яшчэ штабах маюць зьвесткі пра сваіх лідэраў. Прыкладам, кандыдат у прэзыдэнты Сяргей Гайдукевіч, хаця і спыніў збор подпісаў на сваю карысьць яшчэ на мінулым тыдні, гаворыць, што самы лепшы зьбіральнік подпісаў прыйдзе толькі сёньня ўвечары:
(Гайдукевіч: ) “Пытаньне ў тым, што тыя людзі, якія заўжды ідуць наперадзе, подпісы здаюць самымі апошнімі. Проста такіх людзей альбо многа, альбо мала”.
І яшчэ да гэтага можна дадаць, што на мінулых прэзыдэнцкіх выбарах Сяргей Гайдукевіч выдаваў прэміі сваім найлепшым зьбіральнікам: гадзіньнікі, фотаапараты ды іншыя каштоўныя рэчы.