(Свабода: ) “Спадар Мілінкевіч, якім было Ваша першае адчуваньне, калі абмеркаваньне беларускага пытаньня скончылася?”
(Мілінкевіч: ) “ Беларусь ня проста модная тэма, як некаторыя кажуць. Існуе вялікая і шчырая зацікаўленасьць нашай краінай. Усе пытаюцца, чым канкрэтна можна дапамагаць, а ня проста дэкляратыўна, маральна”.
(Свабода: ) “І вы спадзяецеся на такую дапамогу?”
(Мілінкевіч: ) “Тое, што будзе выконваць Парлямэнцкая Асамблея, тое будзе выканана. А тое, што патрабуецца ад беларускіх уладаў, дык гэта залежыць ад яе добрай волі. А яе ўсё менш і менш”.
(Свабода: ) “Ці падыходзілі да Вас пасьля паседжаньня эўрапейскія дэпутаты? Калі так, пра што ішла гаворка?”
(Мілінкевіч: ) “Вельмі шмат падышло дэпутатаў з самых розных краінаў. Гэта былі і эстонцы, і літоўцы, і чэхі, і ангельцы, і палякі... Зацікаўленасьць вялікая. Усе жадалі посьпеху беларускай дэмакратыі. І казалі, што мы будзем рабіць усё ў супрацоўніцтве з вамі. А я ім адказваў: вось, мы стварылі добрую кааліцыю. І вы таксама будзьце ў кааліцыі, будзьце разам. Тады мы многага варты”.
(Свабода: ) “Спадар Аляксандар, Вы і спадар Канаплёў адстойвалі супрацьлеглыя погляды на Беларусь. А як выглядалі вашы асабістыя адносіны ў Страсбуры?”
(Мілінкевіч: ) “Толькі павіталіся, паціснулі рукі. Я павітаўся зь беларускай афіцыйнай дэлегацыяй. А потым яны не вытрымалі і перад галасаваньнем сышлі з залі”.
(Свабода: ) “ Вы вяртаецеся ў Менск. І што далей?”
(Мілінкевіч: ) “Вяртаюся на Беларусь. Два дні працы. Як заўсёды ў рэгіёны плюс патрэбна займацца дэклярацыяй аб даходах, бо гэтага за мяне ніхто не зробіць. А потым вялікае падарожжа ў Брусэль і Бэрлін, дзе заплянаваныя сустрэчы з вышэйшымі асобамі”.
Уладзімер Глод, Менск