Санкцыю на ператрус кватэры Івана Крука сьледчы атрымаў у адносінах да сына Івана Крука, які вучыцца ў 10-ым клясе і якога міліцыя падазрае ў крадзяжы грошай у пэнсіянэркі.
Іван Крук кажа, што яго сын выхаваны юнак і красьці ня мог. Ужо два дні ён размаўляў з сынам наконт гэтай справы і той яму кляўся, што нічога падобнага не рабіў. Іван Крук кажа, што сын плача і просіць, каб бацька яму верыў.
Кража ў Астраўцы адбылася некалькі дзён таму, вядзецца сьледзтва, сына Івана Крука хоць і падазраюць, але не арыштоўвалі, зараз у кватэры адбываецца вобшук. Іван Крук кіруе філіяй Аб’яднанай грамадзянскай партыі, цяпер зьбірае подпісы за Аляксандра Мілінкевіча.