Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заява Скрабца: “У краіне пасяліліся страх і боязь за заўтрашні дзень”


Радыё Свабода Палітвязень Сяргей Скрабец перадаў “Свабодзе” заяву з нагоды свайго сыходу зь перадвыбарчай гонкі. Ён заклікае сваіх прыхільнікаў дапамагаць у палітычнай кампаніі лідэру БСДП “Грамада” Аляксандру Казуліну.

Сяргей Скрабец, у прыватнасьці, заявіў:

“Я, Скрабец Сяргей, чарговы раз заяўляю, што суд нада мной несправядлівы і тэндэнцыйны. Прычына ўсіх абвінавачаньняў на мой адрас — мае палітычныя погляды і мая палітычная дзейнасьць дзеля недапушчэньня ўзурпацыі ўлады дзейным прэзыдэнтам Аляксандрам Лукашэнкам. Перасьлед мяне з палітычных матываў не дазваляе мне заняцца гарантаваным як грамадзяніну Беларусі зборам подпісаў для вылучэньня мяне кандыдатам на прэзыдэнта, хоць ініцыятыўная група ўжо сабрала болей за 100 тысяч подпісаў. Сёньня мне ўжо зразумела, што ўлада робіць усё магчымае і зробіць усё немагчымае, каб не дазволіць зарэгістраваць мяне кандыдатам на прэзыдэнта Беларусі. Таму я дзякую сваім прыхільнікам, хто паставіў подпісы для падтрымкі майго вылучэньня, усім сьмелым і прыстойным людзям, якія не баяцца рэпрэсіяў улады, бачаць альтэрнатывы цяперашняму кіраўніку Беларусі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG