Пра візыт спадара Мілінкевіча пішуць сёньня і асноўныя польскія газэты. “Gazeta Wyborcza” цытуе словы сьпікера польскага Сэйму Марка Юрка, які заявіў, што беспрэцэдэнтная прамова Аляксандра Мілінкевіча ў польскім парлямэнце “паспрыяе пабудове сяброўскіх дачыненьняў паміж польскім і беларускім народамі”. Польскі штодзёньнік падкрэсьлівае, што прамову Мілінкевіча дэпутаты Сэйму віталі авацыямі, а двое зь іх разгарнулі ў залі бел-чырвона-белы сьцяг.
“Gazeta Wyborcza”, як і іншыя штодзёньнікі, даволі падрабязна аналізуе прамову беларускага палітыка, падаючы галоўныя тэзісы ягонага выступу.
Цікавы камэнтар Агнешкі Рамашэўскай – аўтаркі рэпартажу ў перашй праграме польскага тэлебачаньня пра візыт Аляксандра Мілінкевіча ў Варшаву. Яна кажа, што новыя польскія ўлады апошнім часам зрабілі, здаецца, усе магчымыя крокі, каб прадэманстраваць сваю падтрымку дэмакратычным пераменам у Беларусі.
(Рамашэўска: ) “Цяпер, калі верыць абяцаньням, дык уладам засталося толькі адно – замяніць дыпляматычныя і палітычныя крокі на рэальныя захады”.