Лінкі ўнівэрсальнага доступу

І.Халіп: "Пургурыдэс зьбіраецца выступіць з надзвычай вострай прамовай"


Радыё Свабода Сярод прадстаўнікоў СМІ, якія непасрэдна сочаць за падзеямі на Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы, што праходзіць у гэтыя дні ў Страсбуры, вядомая беларуская журналістка Ірына Халіп.

(Халіп: ) "Даклад аб сытуацыі ў Беларусі падрыхтаваны Палітычным камітэтам ПА Рады Эўропы. Але таксама ён быў перададзены ў Юрыдычны камітэт для таго, каб той таксама даў сваю ацэнку дакладу і, магчыма, унёс нейкія папраўкі. Паводле парлямэнтароў, якія ўваходзяць у Юрыдычны камітэт, яны вырашылі нічога да гэтага дакладу не дадаваць. Гэта робіцца для таго, каб прадэманстраваць беларускім уладам, што ПАРЭ сапраўды дамаглася адзінства, і што гэты даклад – вельмі моцны, як цяпер модна гаварыць, “мэсыдж” для беларускага рэжыму.

Я сёньня бачыла Хрыстаса Пургурыдэса. І ён мне сказаў, што такой жорсткай прамовы, зь якой ён зьбіраецца выступаць, ён яшчэ ніколі не прамаўляў, што гэта будзе ягоны, так бы мовіць, праграмны выступ.

Мы ведаем, што спадар Пургурыдэс – вельмі паважаная асоба ў Парлямэнцкай асамблеі. І вельмі вядомы пасьля сваёй працы экспэрт у беларускай сытуацыі.

Я ведаю, што праца старшыні падкамітэту ў справах Беларусі Палітычнага камітэту ПАРЭ Андрыса Хэркеля, які закончыў распачаты Асімам Малазадэ даклад, вельмі задаволіла астатніх сябраў Палітычнага камітэту".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG