Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывіст зь Вялейкі, за якога заступілася ААН <B>(фота)</B>


Ягор Маёрчык, Вялейка, Меншчына Новая перадача сэрыі “Палітычная геаграфія”.

У будынку раённай вэртыкалі адбываецца паседжаньне адміністрацыйнай камісіі, на якім разглядаецца справа сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ўладзімера Малярчука. Ён удзельнічае ва ўсіх палітычных кампаніях апошніх пятнаццаці гадоў, займаецца праваабарончай дзейнасьцю, выдае незарэгістраваную газэту “Аб’ектыў”.Сам зьяўляецца аўтарам, рэдактарам і выдаўцом.

Малярчука затрымалі на рынку, калі ён распаўсюджваў улёткі пра Дзень Салідарнасьці, які ладзіцца штомесяц 16-га чысла. Міліцыянтам не спадабалася, што ў звароце Аляксандар Лукашэнка названы дыктатарам. Пасьля паседжаньня камісіі мы сустракаемся з Уладзімерам на цэнтральным пляцы Вялейкі. Ён дзеліцца навіной: аштрафавалі на 150 тысяч. Апазыцыянэра такі фінал не засмучае. Кажа, што змаганьне ня скончанае, што ён будзе падаваць у суд на райвыканкам і міліцыю.

(Малярчук: ) “Аднойчы я стаяў у ланцугу неабыякавых людзей. Мяне за гэта асудзілі і апісалі маёмасьць. Паўтара году я дамагаўся праўды, урэшце напісаў у камісію ААН па правах чалавека. Яны напісалі ва ўрад, што Беларусь могуць прыцягнуць да суду за парушэньне правоў чалавека ў Вялейцы. Старшыня Вярхоўнага суду Сукала скасаваў пастанову пра маё пакараньне, мяне апраўдалі. Улады былі шакаваныя, асабліва калі ўлічыць, што гэта быў другі суд, які я выйграў.

Пасьля гэтага я пачаў разважаць: мяне судзілі за тое, што прыйшлі неабыякавыя людзі, а што будзе, калі захочуць сустрэцца іншыя групы насельніцтва? Пасьля гэтага я напісаў у райвыканкам заяву, каб дазволілі сустрэчу лысых і валасатых гараджанаў у гарадзкім парку. Старшыня выканкаму на поўным сур’ёзе мне адказаў, што для таго, каб лысыя і валасатыя пачалі сустракацца, трэба стварыць арганізацыю лысых і валасатых, зарэгістраваць яе ў райвыканкаме, і толькі пасьля гэтага мы будзем мець права сустракацца”.

(Карэспандэнт: ) “Як мы можаце прааналізаваць збор подпісаў за Аляксандра Мілінкевіча? Як ён адбываецца?”

(Малярчук: ) “У нас збор подпісаў ідзе як і ва ўсёй Беларусі. Шмат што залежыць ад самога зборшчыка подпісаў. Менавіта ад ягонага іміджу і камунікацыі залежыць колькасьць сабраных подпісаў. У 2001-м, калі я зьбіраў подпісы ў незнаёмых, шмат хто ставіў, чуючы маё прозьвішча. Сёньня сытуацыя пагоршала. Нават тыя людзі, якія былі нашых поглядаў, цяпер прытрымліваюцца думкі, што жыцьцё ў нас стабільнае і яго ня трэба варушыць”.

Больш гл.

• Вялейка: “Ледзь не за каўнер цябе хапаюць — давай, падпішуся за Мілінкевіча!” (фота)
XS
SM
MD
LG