Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Мілінкевіч сустракаецца з прэзыдэнтам Польшчы


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава У Варшаву на запрашэньне польскіх уладаў прыбыў кандыдат ад аб’яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандар Мілінкевіч. Беларускага апазыцыйнага палітыка ўпершыню сустракаюць у Польчшы на такім узроўні – ён прамовіць у парлямэнце і сутрэнецца з прэзыдэнтам.

Тры тыдні таму з Аляксандрам Мілінкевічам сустрэўся ў Беластоку прэм’ер-міністар Польшчы Казімеж Марцінкевіч, а сёньня, акрамя польскга прэм’ера, зь беларускім палітыкам будуць размаўляць таксама другая і першая асобы польскай дзяржавы – сьпікер Сэйму Марэк Юрэк і прэзыдэнт Лех Качыньскі.

Прэсавы сакратар Аляксандра Мілінкевіча Павал Мажэйка кажа, што штаб кандыдата ад аб’яднаных дэмакратычных сілаў лічыць гэты візыт вельмі важным.

(Мажэйка: ) “Гэты візыт перадусім сьведчыць аб прызнаньні сілы аб’яднанай апазыцыі. Польшча гэта краіна, якая ўваходзіць у Эўразьвяз, і краіна, якой неабыякавы лёс Беларусі. Мы спадзяемся, што сярод іншага дэпутаты ад Польчшы будуць у Эўрапарлямэнце яшчэ мацней “раскручваць” праблему парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі”.

Акрамя сустрэчаў з польскімі палітыкамі, Аляксандар Мілінкевіч выступіць зь лекцыяй перад студэнтамі варшаўскага унівэрсытэту і сустрэнецца з прадстаўнікамі польскіх недзяржаўных арганізацыяў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG