Кіраўнік ініцыятыўнай групы Віктар Шэйман заявіў, што ў падтрымку вылучэньня кандыдатам у прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнкі сабрана мільён пяцьсот семдзесят чатыры тысячы подпісы грамадзянаў. Паводле спадара Шэймана, гэтая лічба, маўляў, адлюстроўвае падтрымку Лукашэнкі, якая расьце. Нагадаем, што на мінулых выбарах ініцыятыўная група кіраўніка краіны сабрала прыкладна 396 тысяч подпісаў. Паводле Спадара Шэймана, “няма падставаў нейкім чынам абмяжоўваць жаданьне людзей выказваць падтрымку прэзыдэнту”. Для арганізацыі сувязі з выбаршчыкамі працуе нават грамадзкая прыёмная, а сама ініцыятыўная група знаходзіцца ў менскім доме афіцэраў.
Тым часам у праваабарончы цэнтар “Вясна” паступаюць скаргі ад грамадзянаў, якіх прымушаюць падпісвацца за Аляксандра Лукашэнку. Незалежны юрыст Валянцін Стэфановіч кажа пра шырокае выкарыстаньне адміністрацыйнага рэсурсу.
(Стэфановіч: ) “Проста людзей прымушаюць падпісвацца. І, натуральна, Лукашэнку трэба паказаць, што ў яго такая шалёная падтрымка. Яны гэтыя подпісы зьбіралі на прадпрыемствах у прымусовым парадку. Прычым аргумэнты такія: падпісвайцеся, паколькі мы працуем у дзяржаўных установах і дзяржаўных прадпрыемствах, мы мусім падпісацца за Лукашэнку. І прычым, гэта гаворыцца адкрыта. Тэлефанаграмы паступілі, што кожная ўстанова абавязана здаць пэўную колькасьць подпісаў”.
Паводле спадара Стэфановіча, характэрна, што зборам подпісаў займаюцца адміністрацыі дзяржаўных прадпрыемстваў і ўстановаў. Да прыкладу, у Гомлі на заводзе пускавых рухавікоў адбыліся кароткія сходы, на якіх кіраўнікоў цэхаў і працоўных папярэдзілі, каб яны ў абавязковым парадку прыходзілі на працу з пашпартамі, каб падпісацца за Лукашэнку. Вядомыя і выпадкі, калі збор подпісаў за Лукашэнку праводзілі асобы, якія ня мелі адпаведнага пасьведчаньня. Такую грамадзянку затрымалі ў абласной бібліятэцы ў Берасьці. Службовае становішча пры збору подпісаў скарыстоўвалі супрацоўнікі сацыяльнай службы і пошты ў Менску, якія патрабавалі, каб пэнсіянэры падпісваліся за дзейнага кіраўніка дзяржавы. Адпаведны ціск адбываецца і на студэнтаў.
Юрыст Валянцін Стэфановіч цьвердзіць, што былі адзінкавыя выпадкі, калі каралі такіх парушальнікаў выбарчага заканадаўства. Абскардзіць падобныя парушэньні нельга па дзьвюх прычынах: па першае, грамадзяне баяцца падаваць пазовы, а па другое, цяжка юрыдычна абараніць гэтых заяўнікаў. Нагадаем, лідэры АГП і ПКБ зьвярнуліся ў Вярхоўны суд з патрабаваньнем прызнаць незаконнай рэгістрацыю Цэнтравыбаркамам ініцыятыўнай групы па вылучэньні кандыдатам у прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнкі. Суд адмовіў – маўляў, у заяўніка няма права на зварот у суд.