Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Лукашэнка: расейцы на тэрыторыі нашай краіны не зьяўляюцца замежнікамі, ім дадзена поўная свабода


Радыё Свабода Канстытуцыйны акт саюзнай краіны і дакумэнты ў справе ўвядзеньня адзінай валюты зноў адпраўлены на дапрацоўку. Пра вынікі паседжаньня так званага Дзяржсавету саюза Беларусі і Расеі распавядае наш карэспандэнт.

Паседжаньне працягвалася больш за дзьве гадзіны. Сярод іншых абмяркоўваўся праект Канстытуцыйнага акту і пытаньне ўвядзеньня адзінай валюты. Аднак, пра канкрэтныя рашэньні ў гэтых пытаньнях пакуль не паведамляецца. Прадстаўнік прэсавай службы расейскага прэзыдэнта Аляксандар Шушэраў:

(Шушэраў: ) “Пра гэта гаворка не ішла на падыходзе да прэсы. Гэтыя дакумэнты не падпісваліся. Адзінае, што я магу сказаць, гэтыя дакумэнты сёньня не падпісваліся”.

Сярод падпісаных, пагадненьні пра сумеснае выкарыстаньне маёмасьці саюзнай краіны, аб наданьні роўных правоў грамадзянам абедзьвюх краін. Гаворка ідзе пра свабоду перамяшчэньня, пра сацыяльнае і мэдычнае забесьпячэньне. Таксама прынята сумесная заява ў пытаньні ўступленьня ў Сусьветную гандлёвую арганізацыю. Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін заявіў, што ў выніку сустрэчы падпісаны “буйны пакет прававых актаў”.

(Пуцін: ) “Сярод іх пагадненьне пра ўласнасьць саюзнай краіны, што вельмі важна. Пра сацыяльнае і мэдычнае забесьпячэньне і свабоду перамяшчэньня грамадзянаў Расеі і Беларусі. Гэтыя дамоўленасьці маюць выйсьце на канкрэтных людзей. Намі таксама зацьверджаны бюджэт саюзнай краіны на 2006 год”.

Аляксандар Лукашэнка заявіў па выніках паседжаньня:

(Лукашэнка: ) “З прыняцьцем гэтых рашэньняў мы канчаткова вызначыліся ў галоўным пытаньні, што сёньня беларусы і расейцы на тэрыторыі нашых краінаў не зьяўляюцца замежнікамі. Ім дадзена поўная свабода перамяшчэньня, працы, роўнае падаткаабкладаньне і гэтак далей. Гэта дарагога каштуе”.

Гл. таксама • Пуцін – за паглыбленьне беларуска-расейскай інтэграцыі • Якія вынікі сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна?
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG