Спадар Папкоў паведаміў, што яго пратрымалі паўгадзіны ў пастарунку і выпусьцілі не склаўшы ніякіх пратаколаў. Гэта ўжо трэцяе падобнае затрыманьне спадара Папкова за апошні тыдзень:
(Папкоў: ) “Я думаю, іх непакоіць “народнае галасаваньне”, тое, што мы адкрыта гаворым, што Лукашэнка ня мае права ісьці на трэці тэрмін, што трэба народнае галасаваньне, і вось гэта іх нэрвуе, яны шукаюць шляхі, як спыніць гэтую інфармацыйную працу”.
Спадар Папкоў мяркуе, што ўлады зьбіраюць матэрыялы, каб не зарэгістраваць Зянона Пазьняка, і кажа, што нягледзячы на затрыманьні ягоная група будзе працягваць сваю інфармацыйную працу.
Тым часам на двух актывістаў групы Зянона Пазьняка ў Жодзіне Анатоля Рабкаўца і Іраіду Місько, якія сёньня таксама былі затрыманыя міліцыяй за распаўсюд улётак аб "народным галасаваньні" ля прахадной БелАЗу, былі складзеныя адміністратыўныя пратаколы за распаўсюд друкаванай прадукцыі агітацыйнага зьместу без выходных дадзеных. Матэрыялы будуць перададзены ў суд, – паведаміла Жодзінская міліцыя.
Спадарыня Місько заяўляе, што яе затрыманьне было незаконным, гвалтоўным і зьбіраецца заўтра пісаць скаргу пракурору:
(Місько: ) “Пад’ехалі чатыры машыны з аўтаматамі, выскачылі аўтаматчыкі і ачапілі нас перад банкам. Схапілі Анатоля Рабкаўца, мяне – і ў машыну. А ў міліцыі можа было чалавек дваццаць у аддзяленьні, стаялі напагатове браць тэрарыстаў… А потым мне стала дрэнна, у мяне хвароба сэрца, і я папрасіла вады, валідол у мяне быў. І гэты маёр мне кажа: "А можа вам шампанскае… пайдзёмце ў туалет зараз пад кран"… Гэта калі ўжо я ледзь была не на адключцы”.
Міліцыянты ў Жодзіне канфіскавалі каля 200 улётак з інфармацыяй пра ініцыяванае З. Пазьняком “народнае галасаваньне”.