Аляксандар Лукашэнка апынуўся на 14-м месцы, паміж Ісайясам Афэвэркі – прэзыдэнтам афрыканскай краіны Эрытрэя і бязьзьменным кубінскім правадыром Фідэлем Кастрам. У рэйтынгу часопісу адзначаецца, што за Лукашэнкам умацаваўся тытул “апошняга дыктатара Эўропы”. Пасьля ягонага прыходу да ўлады была перапісана Канстытуцыя, зь ягоным імем зьвязваюцца зьнікненьні людзей, якія былі ў апазыцыі да ўлады.
Радыё Свабода Амэрыканскі часопіс “Parade” апублікаваў сьпіс найгоршых дыктатараў сьвету. Пры складаньні рэйтынгу ўлічвалася меркаваньне найбольш вядомых праваабарончых арганізацыяў "Human Rights Watch", "Freedom House", "Reporters Without Borders" і "Amnesty International".
Самае папулярнае
1