Перад любой місіяй АБСЭ ў справе назіраньня за выбарамі для ацэнкі сытуацыі ў краіну прыяжджае тэхнічная місія. Пасьля працы гэтай місіі Бюро дэмакратычных інстытутаў прыме рашэньне пра назіраньне за выбарамі. Паводле прадстаўніка Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека спадара Бадэна, гэтае рашэньне агучаць празь некалькі дзён пасьля працы тэхнічнай місіі.
(Бадэн: ) “Пакуль не было прынята ніякіх рашэньняў адносна назіраньня за прэзыдэнцкімі выбарамі ў Беларусі. Пасьля гэтай місіі будзе прынята рашэньне, ці будзе місія АБСЭ ў назіраньні за выбарамі і які будзе яе склад: колькі доўгатэрміновых і кароткатэрміновых назіральнікаў і гэтак далей”.
Місія будзе знаходзіцца ў Менску тры дні. У яе адбудзецца шэраг сустрэчаў, у тым ліку ў беларускім Міністэрстве замежных справаў і ў Цэнтравыбаркаме.
Назіральнікі Бюро АБСЭ працавалі на парлямэнцкіх выбарах 2000 і 2004 гадоў, а таксама на прэзыдэнцкіх выбарах 2001 году. На парлямэнцкіх выбарах 2004 году ў Беларусі працавала каля трохсот назіральнікаў БДіПЧ. Яны аднак не вялі назіраньня за рэфэрэндумам аб падаўжэньні прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў Аляксандра Лукашэнкі. На выбарах у 2001 годзе місія распачала працу са спазьненьнем, бо затрымалася запрашэньне ад афіцыйнага Менску. На выбарах 2001 году працавала абмежаваная тэхнічная місія назіральнікаў.