Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Полацак: Свабодны прафсаюз перамог у спрэчцы


Радыё Свабода Адміністрацыя прадпрыемства “Полацак-Шкловалакно” задаволіла патрабаваньні заводзкай суполкі Свабоднага прафсаюзу.

Сёньня ў адкрытым акцыянэрным таварыстве “Полацак-Шкловалакно” адбылося паседжаньне камісіі ў справе калектыўных перамоваў, у якім бралі ўдзел кіраўнікі суполкі Свабоднага прафсаюзу. У выніку перамоваў дырэкцыя заводу і афіцыйны прафсаюз пагадзіліся заключыць між заводзкай адміністрацыяй і Свабодным прафсаюзам асобную калектыўную дамову на 2006 год.

Нагадаем, што да апошняга часу адміністрацыя прадпрыемства адмаўлялася весьці перамовы з прадстаўнікамі Свабоднага прафсаюзу і пазбавіла арганізацыю офісу. З гэтай нагоды 7 студзеня прафсаюз зьвярнуўся са скаргай у міжраённую інспэкцыю працы і пракуратуру. І вось сёньня дырэкцыя заводу ня толькі пагадзілася правесьці перамовы, але і задаволіла патрабаваньні Свабоднага прафсаюзу наконт асобнай калектыўнай дамовы.

Старшыня прафсуполкі Свабоднага прафсаюзу ААТ “Полацак-Шкловалакно” Віктар Стукаў патлумачыў гэта нядаўнім візытам функцыянэраў Міжнароднай арганізацыі працы. З 16 да 19 студзеня прадстаўнікі гэтай арганізацыі знаходзіліся ў Беларусі і цікавіліся, як беларускі ўрад выконвае рэкамэндацыі МАП.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG