Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Штаб Лукашэнкі заяўляе, што сабраў больш як паўтара мільёны подпісаў


Радыё Свабода Паводле зьвестак ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі за ягонае вылучэньне сабраны 1 мільён 574 тысячы подпісаў. Гэтую групу ўзначальвае былы кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта Віктар Шэйман. 11 студзеня паведамлялася, што у падтрымку кіраўніка дзяржавы было сабрана 930 тысячаў падпісаў.

Цяпер прадстаўнік ініцыятыўнай групы Лукашэнкі паведаміў "Інтэрфаксу", што ў зборы подпісаў за дзейнага кіраўніка дзяржавы лідзіруе Менск. Суразмоўца агенцтва выказаў меркаваньне, што такая вялікая колькасьць подпісаў абумоўлена ростам падтрымкі Лукашэнкі і вялікай колькасьцю сябраў ініцыятыўнай групы. Яе прадстаўнік заявіў "Інтэрфаксу", што збор подпісаў за кандыдата будзе працягвацца да 27 студзеня – апошняга дня этапу збору подпісаў, “каб даведацца, колькі людзей рэальна падтрымлівае Аляксандра Лукашэнку”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG