Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Беларуская фабрыка думак" можа быць зачыненая


Радыё Свабода Вярхоўны Суд разглядае сёньня справу аб прыпыненьні дзейнасьці “Беларускіх фабрык думак”

Міністэрства юстыцыі патрабуе прыпыніць на тры месяцы дзейнасьць грамадзкага аб’яднаньня “Беларускія фабрыкі думак”. Пазоў міністэрства разглядаецца ў Вярхоўным Судзе.

Старшыня арганізацыі Алег Манаеў папрасіў суд адхіліць пазоў чыноўнікаў — ён мяркуе, што спыненьне дзейнасьці яшчэ адной недзяржаўнай грамадзкай арганізацыі паспрыяе расколу грамадзтва і дэстабілізуе абстаноўку ў краіне. Ён падкрэсьліў, што галоўнай мэтай аб’яднаньня ёсьць судзеяньне разьвіцьцю грамадзянскай супольнасьці і дэмакратыі.

Рашэньне суду можа быць абвешчана ў другой палове дня 24 студзеня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG