Ён зьвяртае ўвагу на тое, што ні па адным факце ціску на сябраў ягонай ініцыятыўнай групы, пра якія ён раней пісаў у ЦВК, не было належнай праверкі і рэагаваньня. У новай скарзе прыводзяцца больш за 10 фактаў з канкрэтнымі прозьвішчамі супрацоўнікаў міліцыі, КДБ, адміністрацый прадпрыемстваў і ўстаноў, якія парушалі правы актывістаў ініцыятыўнай групы.
Пры гэтым спадар Грыб зазначае, што патрабуючы праверак, ён дамагаецца не прававой ацэнкі дзейнасьці службовых асоб, а аднолькавага прымяненьня закону да ўсіх удзельнікаў выбарчай кампаніі.
Пры гэтым спадар Грыб зазначае, што патрабуючы праверак, ён дамагаецца не прававой ацэнкі дзейнасьці службовых асоб, а аднолькавага прымяненьня закону да ўсіх удзельнікаў выбарчай кампаніі.