Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маладэчне сумуюць па Карпенку і хочуць маладога прэзыдэнта


Віталь Сямашка, Маладэчна, Менская вобласьць Я прыехаў у Маладэчна акурат пасярод перадвыбарчых дэсантаў трох Аляксандраў — прэтэндэнтаў на найвышэйшую пасаду. Напярэдадні тут быў Казулін, праз гадзіну чакаўся Мілінкевіч. Вэртыкаль актыўна рыхтуецца да Лукашэнкавага прыезду, прымеркаванага да адкрыцьця новага мясакамбінату.

Мне паведамляюць, што на кірмашы чамусьці забаранілі прадаваць іншагароднюю кілбасу. Відаць, што рэальна адбываецца зьмена прыхільнасьцяў будучых выбарцаў. Вось зрэз іх меркаваньняў, зроблены гэтымі днямі на рэчавым ды харчовым маладэчанскіх кірмашах:

(Карэспандэнт: ) “А каго, цётачка, ведаеце?”

(Спадарства: ) “А я толькі нашага Лукашэнку — хоць ён дрэнны, але наш! Ведаю — Лукашэнку!.. Ведаем Мілінкевіча… А я не хачу ведаць… Толькі Лукашэнка і сябра яго самы справядлівы — Шэйман! (Сьмяецца.) Пазьняк, Казулін…”

(Карэспандэнт: ) “А вы каго-небудзь ведаеце з прэтэндэнтаў у кандыдаты ў прэзыдэнты?”

(Спадарыня: ) “Маладых няхай! І вы прапануйце гадоў на 45, ня болей — навошта старыя?! Старыя і жывуць па-старому, трэба маладога, энэргічнага, які б павёў народ!”

(Спадар: ) “Абуральна, што калісьці Маладэчна, яшчэ пры Карпенку, было цэнтрам руху дэмакратычных сілаў, дык цяпер на самым нізкім месцы!”

(Маладзёны: ) “Згодны, колькі ж можна аднаго кандыдата, за пятнаццаць год?! Трэба змагацца — і будзем змагацца!.. Ёсьць тыя, хто не баіцца”.

(Карэспандэнт: ) “У Маладэчна ці шмат такіх?”

(Маладзёны: ) “Пяцьдзясят на пяцьдзясят, мне здаецца… Я таксама так думаю”.

(Карэспандэнт: ) “Маладэчна сябе праявіць, кажуць — што гэта значыць?”

(Маладзён: ) “У Менскай вобласьці першае будзе галасаваць за незалежных кандыдатаў”.

(Карэспандэнт: ) “Але ж вы нікога ня ведаеце, акрамя Лукашэнкі?”

(Спадарыні: ) “Ну во, цяпер будзем ведаць Аляксандра Мілінкевіча, пазнаёмімся зь ім”.

Далей гл.

• Маладэчна: “Добра працаваць пры строгім дырэктару, але ня хочам пры страшным прэзыдэнту”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG