У нядзельнай тэлепраграме “Спэцыяльны карэспандэнт” тэлеканала “Расея” сьцьвярджалася, што напрыканцы 2005 году супрацоўнікі расейскага ФСБ выявілі групу брытанскіх шпіёнаў, якія працавалі пад прыкрыцьцём амбасады Вялікай Брытаніі. Спэцслужбы Расеі выявілі патайнік з перадатчыкам у выглядзе звычайнага каменя, празь які дыпляматы нібыта падтрымлівалі сувязь з завэрбаваным брытанскай выведкай расейцам.
У сюжэце паведамлялася, што адзін з брытанскіх дыпляматаў быў зьвязаны зь некаторымі расейскімі няўрадавымі грамадзкімі арганізацыямі. У праграме згадваліся Маскоўская Хэльсынская група і фонд Эўразія.
Кіраўніца Маскоўскай Хэльсынскай групы Людміла Аляксеева ў інтэрвію Радыё Свабода назвала гэты тэлерэпартаж часткай паклёпніцкай кампаніі супраць праваабаронцаў. Паводле спадарыні Аляксеявай, падобныя перадачы разьлічаныя на малапісьменных і вельмі даверлівых людзей, паколькі ў час электронных тэхналёгіяў хаваньне патайнікоў ў камянях на нейкіх бульварах выглядае мала праўдападобным.
(Аляксеева: ) “Што тычыцца таго, што ён прыцягнуў у гэтую перадачу Маскоўскую Хэльсынскую групу, прычым даволі хітра. Там не сказана, што Маскоўская Хэльсынская група выконвала шпіёнскія заданьні, таму што ён разумее, што за такія рэчы я адразу падам у суд і выйграю гэты суд. Сам факт зьяўленьня ў канве гэтай перадачы брэнда Маскоўская Хэльсынская група – гэта рэч знакавая. Гэты ў рэчышчы паклёпніцкай кампаніі супраць праваабаронцаў. Гэта робіцца па ўсіх дзяржаўных каналам, гэта будзе працягвацца і надалей”.
У Маскоўскім прадстаўніцтве фонду "Эўразія" адзначаюць тое факт, што з 1 кастрычніка 2004 году гэтае аддзяленьне, якое дзейнічала на тэрыторыі Расеі, увогуле спыніла дзейнасьць ў справе выдзяленьня і атрыманьня грантаў, такім чынам пададзеная ў тэлепраграме інфармацыя ня ёсьць праўдзівай.
Міністэрства замежных справаў Вялікай Брытаніі выказала занепакоенасьць і зьдзіўленьне заявамі, зробленымі ў перадачы тэлеканала “Расея”.
Брытанскі МЗС адкідае абвінавачаньні ў незаконнасьці сувязяў з расейскімі недзяржаўнымі аргаізацыямі і заяўляе, што ўрад Вялікай Брытаніі адкрыта аказвае фінансавую дапамогу праектам, якія ажыцьцяўляюць расейскія недзяржаўныя арганізацыі ў галіне правоў чалавека і пабудовы грамадзянскай супольнасьці.
***
Сёньня брытанскія газэты актыўна камэнтуюць сюжэт тэлеканалу “Расея” і зьвяртаюць увагу на тое, што гэтая праграма была прымеркаваная да нядаўна прынятага ў Расеі закону аб недзяржаўных арганізацыях.
Брытанская “Guardian” адзначае, што Крэмль лічыць расейскія недзяржаўныя арганізацыі, якія атрымліваюць заходнія гранты, “рассаднікамі” шпіянажу. "Independent" піша, што ў апошнія гады адміністрацыя Пуціна рэанімуе атмасфэру шпіянажу ў стылі “халоднай вайны”, і высунутыя супраць дыпляматаў абвінавачаньні павінны апраўдаць прыняты закон аб недзяржаўных арганізацыях.
На гэтым тле варта згадаць судовую справу экс-міністра і амбасадара Міхаіла Марыніча, які цяпер адбывае пакараньне – тры з паловай гады зьняволеньня – за крадзеж маёмасьці няўрадавай арганізацыі, якую ён ўзначальваў. У свой час Міхаіл Марыніч быццам не аформіў належным чынам кампутарную тэхніку, якую яму прадставіла ў часовае карыстаньне амбасада ЗША ў Беларусі. Сам Міхаіл Марыніч і ўплывовыя міжнародныя праваабарончыя арганізацыі лічаць такі прысуд палітычна матываваным.
Наагул, у Беларусі праваабарончыя арганізацыі даўно адчуваюць ціск з боку ўладаў. Некалькі гадоў таму па дзяржаўным тэлебачаньні таксама дэманстравалі правакацыйныя сюжэты супраць праваабаронцаў. Потым гэтыя арганізацыі пачалі закрываць. Цягам мінулых гадоў закрытыя прынамсі пяць праваабарончых арганізацый, а буйнейшая зь дзеючых – Беларускі Хэльсынскі камітэт, – пакараная грашовымі спагнаньнямі ў дзесяткі тысяч даляраў. Супраць кіраўнікоў Беларускага Хэльсынскага камітэту заведзеная крымінальная справа аб нявыплаце падаткаў. Старшыня БХК Тацяна Процька лічыць, што расейскія чыноўнікі хутка пераймаюць прыклад беларускіх уладаў у змаганьні з праваабаронцамі:
(Процька: ) “Гэта насьцярожвае, бо сёньня мы бачым на абшарах былога СССР жаданьне рэанімаваць гэтую краіну з магутнай ідэалягічнай машынай, якая працуе супраць дэмакратыі і супраць правоў чалавека”.