Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Клімаў атрымаў папярэджаньне за публікацыю на вэбсайце


Радыё Свабода Гарадзкі пракурор Крупак вынес афіцыйнае папярэджаньне Андрэю Клімаву. Падставай стала інтэрвію палітыка, разьмешчанае на інтэрнэт-сайце euramost.org, у якім ён аргумэнтаваў сваю прапанову апазыцыі байкатаваць прэзыдэнцкія выбары.

Пракурор Крупак спадар Чарнель папярэдзіў Андрэя Клімава аб недапушчальнасьці парушэньня заканадаўства, якое тычыцца правядзеньня масавых мерапрыемстваў. Пракурор папярэдзіў Андрэя Клімава пра крымінальную адказнасьць у выпадку публічных заклікаў да захопу ўлады, альбо да гвалтоўных зьменаў канстытуцыйнага ладу ў краіне. Пры гэтым пракурор спаслаўся на новыя артыкулы крымінальнага кодэксу пра адказнасьць за дзеяньні, якія дыскрэдытуюць краіну, альбо пагражаюць яе зьнешняй бясьпецы.

Пракурор патлумачыў, што Андрэй Клімаў парушыў заканадаўства, калі ў сваім інтэрвію паведаміў аб тым, што “Рух Андрэя Клімава” прапанаваў апазыцыі байкатаваць выбары. Апроч таго, Клімаў казаў, што 25 сакавіка людзі выйдуць на Кастрычніцкую плошчу на акцыю пратэсту, каб адхіліць з пасады прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнку.

Андрэй Клімаў лічыць, што пракурор дзейнічаў згодна з загадам свайго кіраўніцтва.

(Клімаў: ) “Сам факт таго, што за Мілінкевіча падпісаліся каля 300 000 чалавек, а разам за апазыцыйных кандыдатаў каля паўмільёна грамадзянаў, гэта пры тым, што магчымасьці ў апазыцыі і ў Лукашэнкі непараўнальныя – гэты факт справакаваў страх. Улады занепакоіліся.

Узрастуць рэпрэсіі. Маё папярэджаньне таксама сьведчыць пра гэта. Я ведаю, што вышэйшае кіраўніцтва загадала пракурору Крупак вынесьці мне папярэджаньне. Што з гэтага вынікае? Ну, расстрэл на Кастрычніцкай плошчы… Што там яшчэ можа быць? Цікава, чаму не распачалі крымінальную справу? Напісаў жа, што факт вызначаны. Але, відаць, ужо не тыя часы і папросту страшна.”

Паводле заканадаўства, другое папярэджаньне можа пацягнуць за сабой крымінальную справу і перавод апазыцыйнага палітыка з “хіміі”, дзе ён адбывае пакараньне за арганізацыю вулічнай акцыі летась 25 сакавіка, на рэальнае пазбаўленьне волі.

Зьнешнія спасылкі: • Euramost.org
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG