Акцыю правялі сябры мясцовага руху “Зубр”. Нагадаем, джынсавы колер, паводле яго актывістаў, гэта колер супраціву цяперашняй уладзе. Для “зуброўцаў”, як і шэрагу іншых прадстаўнікоў дэмакратычнага руху, джынс стаў галоўным брэндам і вызначальным знакам прыхільнікаў пераменаў у Беларусі напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў.
Радыё Свабода У Барысаве мясцовыя помнікі – князю Барысу, воінам-аўганцам, военачальнікам – сёньня былі аздобленыя джынсавымі стужкамі. Тут прайшла акцыя “Джынс – твая свабода”.