Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя затрымала намесьніка старшыні КХП БНФ


Радыё Свабода Намесьніка старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Сяргея Папкова сёньня затрымалі супрацоўнікі міліцыі ў падземным пераходзе на плошчы Якуба Коласа. Апазыцыянэра завялі спачатку ў пакой міліцыі. Там яму паведамілі, што ім будзе займацца спэцгрупа зь міліцыянтаў Савецкага раёну.

Потым Сяргея Папкова вывелі на вуліцу і трымалі на аўтамабільнай стаянцы яшчэ з паўгадзіны. Яму патлумачылі, што ён парушыў заканадаўства, бо распаўсюджваў інфармацыю з заклікам далучыцца да народнага галасаваньня. Пасьля перамоваў са сваім кіраўніцтвам міліцыянты спадара Папкова адпусьцілі.

Учора, 22 студзеня, шасьцёх зборшчыкаў подпісаў за Зянона Пазьняка затрымалі міліцыянты Кастрычніцкага раёну. Нагодай сталі ўлёткі і плякат аб тым, што вынікі выбараў будуць сфальсыфікаваныя. Аўтары плякату заклікалі грамадзянаў далучыцца да народнага галасаваньня. На адну з актывістак – Ангеліну Масюту склалі адміністрацыйны пратакол за распаўсюд друкаванай прадукцыі без выходных дадзеных.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG