Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Вернікі просяць вярнуць на Беларускае радыё перадачу “Голас душы”


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі “Советская Белоруссия”, 1946 год:

“У сувязі з падрыхтоўкай да выбараў у Полацку адбываецца кінафэстываль, у праграму якога ўключаны паказ лепшых фільмаў савецкай кінэматаграфіі — “Ленін у Кастрычніку”, “Чалавек са стрэльбай”, “Член ураду”, “Ленін у 1918 годзе”, “Вызваленьне Беларусі”, “Прамова тав.Сталіна на перадвыбарчым сходзе выбарцаў Сталінскай выбарчай акругі г.Масквы”.

“ЛіМ”, 1956 год. М.Досін, дырэктар Менскай студыі тэлебачаньня:

“З уступленнем у строй малой студыі… можна будзе часцей прыцягваць да выступленняў лектараў, перадавікоў прамысловасці і сельскай гаспадаркі, паказваць канцэрты не толькі салістаў, але і невялікіх ансамбляў, рабіць невялікія інсцэніроўкі. У гэты час і перадач ужо будзе значна больш. Калі ў студзені, лютым і сакавіку планам прадугледжана 25 гадзін на месяц (па дзве трохгадзінныя перадачы ў тыдзень), дык з 1 красавіка план перадач павялічваецца да 36 гадзін у месяц, што дазволіць даваць тры перадачы ў тыдзень па тры гадзіны кожная”.

“Свабода”, 1996 год:

“Вернікі просяць вярнуць на Беларускае радыё перадачу “Голас душы”. Дзесяць тысяч подпісаў католікаў сабрана толькі ў Мінску пад лістом на Беларускае радыё. Пра гэта паведаміў стваральнік і аўтар перадачы, настаяцель прыходу касцёла св.Сымона і Алены ксёндз-магістр Уладзіслаў Завальнюк. “Яе слухалі і католікі, і праваслаўныя, і няверучыя. Пра гэта можна меркаваць па лістах, што прыходзяць на маё імя. І невядомая прычына закрыцця гэтай радыёпраграмы. Яна не мела палітычнай накіраванасці, не ўносіла ніякай міжканфесіянальнай розні”, — сказаў У.Завальнюк”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG