У Горадні Аляксандар Мілінкевіч найперш усклаў кветкі да бюста Янкі Купалы перад унівэрсытэтам, дзе сам спадар Мілінкевіч доўгі час выкладаў. Затым ён пабываў у Калоскай царкве, дзе паставіў сьвечку і памаліўся, а таксама паклаў кветкі да помніка князю Давыду Гарадзенскаму, што знаходзіцца непадалёк ад храма.
Калі Аляксандар Мілінкевіч зьявіўся на рынку “Карона”, першым за яго паставіў подпіс маладзён, якога зваць Андрэй, ён патлумачыў:
(Маладзён:) “Таму што пазыцыі гэтага кандыдата мне блізкія, зразумелыя і хацелася б у гэтай краіне памяняць тую сытуацыю, якая ў нас ёсьць”.
Да Аляксандра Мілінкевіча падышоў вэтэран вайны Леанід Закурдаеў, каб сказаць пра свае погляды і выказаць падтрымку. Леанід Закурдаеў:
(Закурдаеў:) “Прыкметай дэмакратычнасьці дзяржавы абавязкова павінна быць зьмена вышэйшага кіраўніцтва, іначай дэмакратыя выключана ў гэтай дзяржаве”.
Дзеля гэтага ён і ўдзельнічае у выбарчай кампаніі, адказаў Аляксандар Мілінкевіч. Ён сказаў, што ў Горадні адчувае сябе ўтульней, бо мае шмат знаёмых. Адна гарадзенка сёньня на “Кароне” мне сказала, што ведае Мілінкевіча, як чалавека, які ня прагне ўлады і які цьвяроза ацэньвае сытуацыю. Чаму ж тады ён вырашыў удзельнічаць у прэзыдэнцкай кампаніі, спаборнічаць з Лукашэнкам? Я пераадрасаваў гэтае пытаньне яму самому.
(Мілінкевіч:) “Таму што жыць так не хачу, таму што дзеці ёсьць, хачу каб дзеці жылі ў нармальнай краіне, таму што эміграваць не зьбіраюся. І я лічу, што я ня лепшы, але першы сярод роўных. Калі мяне абралі на Кангрэсе, дык на мяне лягла вялікая адказнасьць і вялікі гонар, канешне. Буду рабіць усё, што залежыць ад мяне і нікуды не зьбягу. Буду да канца ісьці, пакуль не пераможа дэмакратыя ў краіне”.
Пасьля сёньняшняй сустрэчы з кіраўніцтвам Саюзу палякаў, у аўторак плянуецца спатканьне зь беларусамі ў Беластоку, дзе спадар Мілінкевіч спыніцца па дарозе у Варшаву, дзе будзе абмяркоўваць сур’ёзныя пытаньні на высокім узроўні, сказаў ён.