Студэнты-валанцёры Мэрылэндзкага ўнівэрсытэту бралі ўдзел ў выпрабоўваньні новай экспэрымэнтальнай вакцыны. Вакцына была атрыманая з ўзору вірусу H5N1, атрыманага ў 2004 годзе ў аднаго віетнамскага пацыента.
Папярэднія вынікі тэстаў вакцыны абнадзейваюць, паколькі ў валанцёраў на яе сфармаваўся імунітэт. Аднак навукоўцы ня ведаюць, ці будзе гэтая вакцына нават часткова эфэктыўнай супраць новых тыпаў вірусу, у выпадку, калі пачнецца мутацыя H5N1.
Пра складанасьці гэтага кірунку дзейнасьці гаворыць супрацоўніца Вашынгтонскага Цэнтру глябальнага разьвіцьця Морын Льюіс:
(Льюіс: ) “Праблема палягае ў тым, што тып вірусу, які будзе перадавацца ад чалавека чалавеку – гэта ёсьць сапраўды сур''ёзнай праблемай і непакоіць нас – яшчэ не існуе. Такім чынам мы і ня можам распрацоўваць вакцыну супраць яго, паколькі мы ня ведаем дакладна, да чаго ён падобны. А вядома, што вірусы зьменьлівыя”.
Паводле Маўрын Льюіс, навукоўцы назапасілі шмат ведаў і досьведу з таго пэрыяду, калі ў сьвеце назіралася паніка ў сувязі з распаўсюдам вірусу атыповай пнэўманіі альбо SARS. Падобная да грыпу хвароба пачалася ў Кітаі і пазьней цягам 2002-2003 гадоў распаўсюдзілася ў 25 краінах сьвету. Тады навукоўцы зрабілі шмат дасьледаваньняў і своечасова распрацавалі адпаведную вакцыну.
Аднак цяпер навукоўцы сутыкнуліся з новымі праблемамі, паколькі новы вірус нясе шмат нечаканасьцяў.
Паводле доктара Энтані Фокі, дырэктара Нацыянальнага інстытуту алергіі і інфэкцыйных захворваньняў ў Вашынгтоне, пакуль што рэальна вырабіць каля 500 мільёнаў дозаў вакцыны для амаль 6 мільярдаў насельніцтва Зямлі. І амэрыканскія навукоўцы, і фармацэўтычныя кампаніі ЗША выказваюць гатовасьць супрацоўнічаць ў гэтым кірунку зь іншымі кампаніямі і краінамі сьвету.
Такія постсавецкія краіны, як Армэнія, Украіна і Грузія ня маюць ўласнай вытворчасьці для вырабу вакцыны, паколькі ўсе асноўныя фармацэўтычныя заводы будаваліся за савецкім часам на тэрыторыі Расеі. Аднак праўдападобна, што нават Расеі даведацца залежыць ў вытворчасьці вакцыны ад шчодрасьці Усясьветнай арганізацыі аховы здароўя ды іншых краінаў.
Што да магчымасьцяў беларускіх фармацэўтычных прадпрыемстваў, то варта адзначыць, што яны пакуль не выпускаюць і вакцынаў супраць звычайнага грыпу. Штогод такія прэпараты закупаюцца за мяжой, пераважна ў Расеі. У Беларусі пакуль не было зафіксавана ніводнага выпадку заражэньня птушыным грыпам птушак ці людзей.