(Вучаніца: ) “Кожнай клясе клясны кіраўнік прачытаў лекцыю пра тое, што мы непаўналетнія, і таму ня маем права браць удзелу ў палітычных акцыях, мітынгах, пікетах, ня мусім зьбіраць подпісаў. Казалі: “Калі вы будзеце ўдзельнічаць у такіх акцыях, то вашы бацькі будуць несьці адказнасьць і, мажліва, нават плаціць грошы”. А потым мы падпісваліся, што праслухалі гэтую лекцыю”.
Настаўнікі гімназіі патлумачылі, чым выклікана тэрміновая неабходнасьць такога прававога выхаваньня: 16-гадовая Юлія Гусакова, дзесяціклясьніца гэтай навучальнай установы, была затрымана ў часе зьбіраньня подпісаў за вылучэньне тутэйшага грамадзкага праваабаронцы Паўла Левінава ў склад участковай выбарчай камісіі. Дзяўчына абыходзіла дом №39 па Маскоўскім праспэкце разам са сваёй старэйшай сястрой, але мясцовы жыхар Аляксандар Іваноўскі выклікаў міліцыю, зачыніўшы непаўналетнюю Юлю адну ў сваёй кватэры. У Першамайскім райаддзеле прызналі, што парушэньняў з боку зьбіральніц подпісаў не было. Маці дзяўчат напісала скаргу ў пракуратуру на спадара Іваноўскага, які гвалтам трымаў у сябе ейную дачку.
Пасьля таго, як гэтая гісторыя стала вядома ў гімназіі №1, адміністрацыя вырашыла перастрахавацца, пісьмова засьведчыўшы, што вучні знаёмыя з прававымі нормамі.
Тым часам у Віцебску стаў вядомы новы факт, зьвязаны з удзелам непаўналетніх у выбарчай кампаніі, але ўжо на баку цяперашніх афіцыйных уладаў. Віцябчук Алег Сідараў распавёў, што з падпісным лістом за вылучэньне Аляксандра Лукашэнкі да яго зайшла 16-гадовая дачка ягоных знаёмых.