(Спадар:) “Добры дзень, Радыё Свабода! Хачу сказаць вам дзякуй за вашую працу, за аб’ектыўную інфармацыю. Хачу пажадаць посьпехаў у вашай працы, так патрэбнай для нас беларусаў, якія вераць у вольную Беларусь. Усяго найлепшага ўсім вашым супрацоўнікам!”
(Спадар:) “Радыё Свабода, хачу зьвярнуцца да Аляксандра Мілінкевіча, задаць такое пытаньне.
Дзе я жыву, жывуць людзі розных нацыянальнасьцяў. Дык лукашэнкаўская прапаганда пужае, што калі Мілінкевіч прыйдзе да ўлады, гэтым людзям будзе дрэнна жыць. Я прашу, каб адказалі на гэта пытаньне.
І яшчэ пытаньне. Ці будзе для пэнсіянэраў бясплатны праезд на прыгарадныя цягнікі?”
(Мазура Надзея:) “Дарагая мая, Радыё Свабода! Нашыя гарадзкія ўлады паабяцалі набыць мне дом. Прайшоў ужо год, а мне і маім дзецям прыходзіцца жыць у гнілым і аварыйным доме. Прыйшлі маразы, у мяне ў хаце гуляе халодны вецер і мароз. Дзеці ўсе хворыя, а гарадзкія ўлады на гэта глядзяць спакойна. Канечне, у іхніх дамах цёпла і ўтульна. А як жыць маім дзецям і як ім вучыцца, калі школу яны наведваць ня могуць, бо хворыя. Канечне, нашыя чыноўнікі так сябе паводзяць, бо дамы іх цёплыя, і шмат іх пабудавана за дзяржаўны кошт. І наш прэзыдэнт на гэта глядзіць спакойна. А як жа беднаму народу жыць, як выхоўваць дзяцей?
Прашу вас удзяліць усяму гэтаму ўвагу і дапамагчы мне і маім дзецям.”
(Спадар:) “Парушэньняў з боку ўладаў, інтарэсы якіх абараняе Ярмошына, безьліч! Іх не пералічыць! Для апазыцыі дзьверы дзяржаўных установаў, заводаў, фабрыкаў, казармаў, інтэрнатаў зачынены наогул! А для Лукашэнкі ня толькі адчыненыя, але ўсе калектывы мабілізуюць на яго карысьць. Паспрабуй адмовіцца паставіць свой подпіс на карысьць старога новага кандыдата, калі прапануе сам начальнік. Гэта абуральна, цынічна!”
(Спадар:) “Учора праслухаў выступленьне Гайдукевіча. Але ж вы толькі паказалі павярхоўныя пытаньні: чаму ты ідзеш у прэзыдэнты і г.д. Трэба глыбей капаць! Трэба, каб ён адказаў на тыя пытаньні, якія хвалююць людзей.
Вы кажаце, што ўсе кандыдаты ў прэзыдэнты будуць у вас. Я вас вельмі прашу: вазьміце інтэрвію ў Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі. Задайце пытаньні, хай яны будуць рэзкімі, але хай ён адкажа. Думаю, што ён адкажа на ўсе пытаньні, і шмат што стане зразумелым. Я ўпэўнены, што Аляксандар Рыгоравіч дасьць вам інтэрвію. Але трэба, каб пытаньні былі па сутнасьці: эканамічныя пытаньні, сацыяльныя, як вырашаюць, што вырашаюць…”