Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экстрэмальнае надвор’е ставіць новыя рэкорды


Ігар Карней, Менск За апошнія 65 гадоў такіх маразоў Беларусь яшчэ ня ведала. І хоць, як паведамілі ў Белгідрамэтэацэнтры, да абсалютнага рэкорду яшчэ далёка – мінус 39 градусаў у студзені 1940 году – прагназуецца далейшае паніжэньне тэмпэратуры ніжэй за 30 градусаў.

Дарэчы, калі напачатку тыдня сыноптыкі казалі, што на выходныя пацяплее, новыя дадзеныя сьведчаць, што моцныя марозы пратрымаюцца да сярэдзіны наступнага тыдня. У зьвязку з гэтым прыпыненыя заняткі ў школах; раней прызначаная працоўная субота перанесная на тыдзень.

У спробе абагрэць сябе і жытло, людзі задзейнічаюць не самыя дасканалыя, а часам і самаробныя электрапрыборы. Гэта прычынілася да сямі дзесяткаў пажараў за мінулыя суткі. Паводле Міністэрства ў надзвычайных сытуацыях, загінулі чатыры чалавекі. Вялікі пажар адбыўся на тэрыторыі прадпрыемства “Нафтан” у Наваполацку. З-за абрыву правадоў 19 студзеня больш за 150 населеных пунктаў Беларусі засталіся без электрычнасьці.

Паводле справаздачаў мэдыкаў, не ўдалося пазьбегнуць сьмяротных выпадкаў ад пераахалоджваньня і абмаражэньняў. У Віцебскай вобласьці, дзе маразы наймацнейшыя, ужо тры нябожчыкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG